Грамадства11

На аднаўленне музычнага хутара «Шаблі» можна ахвяраваць

Для гэтага адкрыты дабрачынны рахунак.

Беларускія рублі. Філіял 500, Мінскае ўпраўленне ААТ «АББ «Беларусбанк», г. Валожын, УНП 100603596, МФА 153001601, транзітны рахунак № 3819382123319 на дабрачынны рахунак №000008 у аддзяленні №500 МУ. Прызначэнне плацяжу: 9004, на імя Шаблінскага Уладзіміра Барысавіча на ўднаўленне разбуранага пажарам жылога дома ў в. Запруддзе (дарэнне). Важна ўказаць менавіта такое прызначэнне плацяжа.

Для юрыдычных асобаў просьба высылаць інфармацыю пра ахвяраванне і копію квітанцыі на [email protected], каб вам пераслалі ўзор дамовы на аказанне дабрачыннай дапамогі. Дадатковая інфармацыя праз нумар (029) 688-61-74.

* * *

«Згарэў дом — дзевяць гадоў жыцця, — кажа ўладальнік хутара ў вёсцы Малое Запруддзе Уладзімір Шаблінскі. — Хутар не згарэў, бо гэта супольнасць людзей і інфраструктура. А дом выкарыстоўваўся для адпачынку людзей, задзейнічаных на канцэртах. Цяпер будзем адпачываць у іншым будынку. І фестываль «Вольнае паветра» ў жніўні пройдзе

— зменаў няма».

Пажар здарыўся ноччу на 2 ліпеня. Хутар «Шаблі» — сядзіба ў Валожынскім раёне, якую стварыў прадзюсар Уладзімір Шаблінскі. Тут праводзяцца музычныя канцэрты, на якія з’язджаюцца сотні людзей у пошуках цёплай атмасферы. Гэта адно з нешматлікіх месцаў, дзе праводзяцца канцэрты пад адкрытым небам. Пажар заўважылі суседзі Шаблінскага. Яны і выклікалі пажарных. На шчасце, у доме ў той час нікога не было.

«Гэта фатальны збег абставінаў. На мансардзе вяліся рамонтныя работы. І не прадугледжвалася ў гэты час выкарыстанне каміна. А ў доме адпачывалі мае сябры. Яны пра работы не ведалі. Запалілі ў каміне і пайшлі гуляць. Відаць, нейкае будаўнічае смецце загарэлася»,

— са скрухай кажа Шаблінскі.

«Прыйдзецца ставіць новую хату. Спадзяюся, гэта зойме менш за дзевяць гадоў», — так гаспадар ацаніў страты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?39

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках3

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца68

У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі7

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол1

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё палажэнне на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць