Грамадства2525

Пенсія Станіслава Шушкевіча складае ўжо толькі 37 цэнтаў

Як вядома, А.Лукашэнка ў 1997 годзе адмяніў пастанову парламента аб пажыццёвай пенсіі былым прэм’еру і кіраўніку дзяржавы ў памеры 70–75% ад акладу дзеючых прэм’ера і спікера і падпісаў дэкрэт аб «упарадкаванні пенсій за асаблівыя заслугі перад беларускім народам».
Па сутнасці, Лукашэнка асабіста вызначыў, каму даць высокія пенсіі, а каму — не.

Атрымалася, што пенсіі за асаблівыя заслугі былі прызначаны ў асноўным першым асобам савецкай Беларусі, напрыклад, былым кіраўнікам Кампартыі Беларусі Мікалаю Слюнькову і Яфрэму Сакалову. Пяцярым былым кіраўнікам незалежнай Беларусі — Станіславу Шушкевічу, Георгію Таразевічу, Сямёну Шарэцкаму, Мечыславу Грыбу і Міхаілу Чыгіру — дадзеным дэкрэтам пенсія была пакінута на тым узроўні, на якім знаходзілася на момант падпісання дэкрэта, адным словам, «замарожана». У 1997 годзе гэта было 3 мільёны 196 тысяч беларускіх рублёў, а пасля дэнамінацыі 1999 года стала 3200 рублёў у месяц. Сёння такую пенсію і атрымлівае Станіслаў Шушкевіч. Калі перавесці яе ў долары ЗША, то атрымаецца 37 цэнтаў па курсе Нацбанка.

Трэба адзначыць, што Шушкевіч, які доўгі час сцвярджаў, што прынцыпова не хоча што-небудзь прасіць і прыніжацца, у 2002 годзе ўсё ж такі звярнуўся ў суд, аднак у іску яму было адмоўлена.
Судовае рашэнне Шушкевіч абскардзіў, дайшоў да Вярхоўнага суда, але і адтуль прыйшоў адказ: усё правільна, пенсія выплачваецца ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам.

У 2010 годзе праз «Народную Волю» Станіслаў Шушкевіч звярнуўся да тагачасных прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, старшыні савета рэспублікі Анатолія Рубінава, старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Беларусі Віктара Камянкова з патрабаваннем аднавіць справядлівасць.

«Відавочна, што дэкрэт, калі ён адпавядае Канстытуцыі, не можа ператвараць пенсію ў насмешку, зрабіць яе менш за мінімальную сацыяльную пенсію, — напісаў Шушкевіч.

— Але паводле нашых законаў я сам не магу звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб суд гэта пацвердзіў. Таму, у адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі РБ, я прашу Вас звярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб ён вызначыў, наколькі адпавядае Канстытуцыі РБ дэкрэт прэзідэнта № 16 ад 9 верасня 1997 года, згодна з якім мая пенсія ператворана ў насмешку і ганьбіць не толькі таго, хто яе прызначыў сваім дэкрэтам, але і ўсе дзяржаўныя інстытуты, якія маюць дачыненне да сацыяльнага забеспячэння».

Зразумела, што ніхто з чыноўнікаў пенсіяй Шушкевіча займацца не стаў.

Але як можна пражыць на пенсію ў 37 цэнтаў? Можа, Станіслаў Станіслававіч ад яе ўжо адмовіўся?

— Пенсію кожны месяц прыносіць мне дамоў паштальён, па дамоўленасці за яе распісваецца цешча, — кажа Станіслаў Шушкевіч. — Зразумела, што ў цывілізаваным грамадстве такога не бывае, гэта ганьба не толькі Лукашэнку, але і дзяржаве, якая дазваляе падобнае.

Дарэчы, мая пенсiя — гэта паказчык таго, як развiваецца эканомiка Беларусi. Лукашэнка сваім дэкрэтам 1997 года пакінуў пенсію на тым узроўні, на якім яна была ў 1996 годзе, але тады гэта складала 300 долараў, а зараз — 37 цэнтаў! Змарнеў наш рубель больш як у 800 раз. У цывілізаванай краіне любы ўрад, любое кіраўніцтва даўно ўжо вылецела б у трубу…

Што тычыцца мяне, то, дзякуй Богу, здароўе не падводзіць, а зарабіць на жыццё я магу.

Зараз вось чытаю курсавыя і дыпломныя рабоцы студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта, дзе выкладаю. Дарэчы, у гэтым годзе я чытаў лекцыі ў Польшчы, Паўднёвай Карэі, Аўстрыі

***

Ад пенсіі адмовіліся…

Згодна з дэкрэтам А.Лукашэнкі 1997 года з такой мізэрнай пенсіяй — 3 тысячы 200 рублёў — застаўся не адзін Станіслаў Шушкевіч.

На момант падпісання дэкрэта былому прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Чыгіру яшчэ не споўнілася 60 гадоў, але вось ужо 5 гадоў, як ён мае пенсіённы ўзрост.

— У 1996 годзе, калі я падаў у адстаўку, пачаў атрымліваць гэтую пенсію, — расказвае Міхаіл Чыгір. — Але потым яна абясцэнілася, ператварылася ў нішто. Я ад яе адмовіўся і атрымліваю зараз пенсію па ўзросце. Паколькі я быў дзяржслужачым, пенсія больш-менш неблагая.

Што тычыцца яшчэ трох былых кіраўнікоў Беларусі, то, як вядома, Георгій Таразевіч памёр без пенсіі, Сямён Шарэцкі з’ехаў у замежжа і сёння жыве ў ЗША. Мечыслаў Грыб, як і Міхаіл Чыгір, ад «пенсіі за асаблівыя заслугі» адмовіўся і атрымлівае пенсію ваеннаслужачага. Грыб — генерал-лейтэнант міліцыі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы27

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны31

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку34

«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў5

«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы27

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць