Грамадства5353

82-гадовую пенсіянерку пад Гроднам будуць судзіць за ўстаноўку крыжа памяці польскіх партызанаў

Кіраўніка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Мечыслава Яськевіча будуць судзіць за ўстаноўку крыжа ў вёсцы Рачкаўшчына пад Шчучынам (Гродзенская вобласць) у памяць апошняга камандзіра ўзброеных сіл Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка.

Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта ўчыненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне — правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.

Раней стала вядома, што аналагічны пратакол складзены прадстаўнікамі Шчучынскага РАУС у дачыненні да 82-гадовай пенсіянеркі Веранікі Себасцяновіч.

Вераніка Себасцяновіч была сувязной АКоўцаў пад псеўданімам «Ружачка». За гэта яе, 20-гадовую, арыштавалі ў 1951-м і асудзілі на бясконцыя 25 гадоў. У выніку яна правяла ў савецкім канцлагеры чатыры гады і ў выйшла на свабоду пасля смерці Сталіна.

Армія Краёва — польскае ўзброенае падполле — вяла партызанскую вайну супраць саветаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў міжваенны час належала Польшчы. У гады вайны і пасля яе АКоўцы здзяйснялі таксама акты тэрору супраць беларускіх актывістаў і праваслаўнага насельніцтва. Для ўладаў РБ Армія Краёва застаецца табу, бо яна змагалася супраць савецкай улады. У Польшчы ветэраны АК лічацца героямі.

Саюз палякаў Беларусі паставіў крыж памяці Радзівоніка, вядомага пад сваім партызанскім псеўданімам «Олех», 12 мая, у 64-ю гадавіну ягонай смерці. Олех быў адным з самых смелых камандзіраў падполля. Ён загінуў у 1949 годзе, калі групу з 15 партызан атачыў полк НКВД. 12 з 15 падпольшчыкаў загінулі ў тым баі.

Працэс Веранікі Себасцяновіч адбудзецца ў Шчучынскім раённым судзе 19 чэрвеня.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла19

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

Жлобінскі «Металург» незвычайна адсвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі1

СК пацвердзіў смерць 18‑гадовага хлопца на стадыёне ў Мінску1

Зяленскі пацвердзіў перамовы з Аліевым

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка1

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч77

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла19

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць