Грамадства5757

«Санта-Барбара» ў вёсцы Валодзькава: калі Юлія Бука набыла восем хатаў пад Глыбокім, нават не ўяўляла, што з гэтага выйдзе...

Вы думаеце, жыццё на вёсцы сумнае і аднастайнае? А дзе там! Пражыўшы два дні ў вёсцы Валодзькава ў аграсядзібе Юліі Букі, мы пераканаліся ў адваротным.

І няхай у яе няма інтэрнэту — частыя госці замяняюць навіновыя сайты. За 2012 год у Юлі было больш за тысячу наведвальнікаў. А замест «холівараў» ў сацсетках — спрэчкі з мясцовымі жыхарамі, чыё некалі размерана-супакойнае жыццё хоцькі-няхоцькі скалыхнулі «кліенты гэтай бэнээфаўкі»…

Сумаваць Юлі няма калі: дзень распісаны амаль па хвілінах. Агледзецца па гаспадарцы, зварыць ежу, падрыхтаваць хату для гасцей. Нядаўна ў адной з хатаў аграсядзібы пасяліліся пяць незвычайных пастаялак, старых бабулек — Клёня (гэта значыць, Клеапатра), Уршуля, Сафія ды дзве Марыі. Штодня яна гатуе ім ежу і прыносіць ў кошыку.

Карацей, суцэльная «санта-барбара». А галоўная гераіня — Юля Бука. Моцная. Шчырая. «Свая». Адна, без мужа, гадуе двух непаўналетніх дзяцей і трымае восем вясковых хатаў. Зрэшты, лепей адзін раз пабачыць.

Даведка НН:

Кошт пражывання ў аграсядзібе «Родны кут» — 40 тысяч рублёў за суткі з чалавека (без харчавання). Беларускамоўным — зніжка 20%. Для групаў таксама прадугледжаны зніжкі.

Адрас сядзібы: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Валодзькава.

Тэлефон: (8 029) 715-46-21 (Юлія Бука)

Каментары57

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць