Эканоміка11

Кампанія «Трайпл» стала буйным акцыянерам Мінскага завода пеністых він

Кампанія «Трайпл» стала буйным акцыянерам ААТ «Мінскі завод пеністых він» (МЗПВ). Аб гэтым БелаПАН паведаміў прэс-аташэ МЗПВ Валянцін Лопан.

У ходзе аўкцыёнаў па выкупу акцый мінарытарных акцыянераў ТАА «Трайпл» набыло пакет 110.889 акцый МЗПВ на суму больш чым 19 млрд. рублёў, што складае 12,5% акцый ААТ.

Усе выкупленыя акцыя былі набыты мінарытарыямі падчас так званага «народнага IPO», якое праводзіліся 2 мая — 15 чэрвеня.

Па яго выніках былі прададзены 164.704 акцыі МЗПВ. У выніку 119 здзелак у рамках «народнага IPO» рэалізоўваліся максімальна магчымыя пакеты — па 999 акцый ААТ.

Як патлумачыў прэс-аташэ МЗПВ, у адпаведнасці з заканадаўствам у кампаніі «Трайпл», як у буйнога акцыянера, які валодае больш чым 10% акцый, з’явіліся новыя правы. Яна, у прыватнасці, можа ўплываць на фарміраванне парадку дня агульных сходаў ААТ і ўносіць свае кандыдатуры ў склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Акрамя таго, буйныя акцыянеры павінны запрашацца на ўсе пасяджэнні агульнага савета заказным лістом з паведамленнем, тады як астатніх інфармуюць праз газетныя аб’явы.

Паводле слоў Лопана, на МЗПВ «вельмі станоўча расцэньваюць прыход на завод стратэгічнага інвестара» ў асобе кампаніі «Трайпл».

«Гэта гаворыць аб тым, што пакупнікі акцый прадпрыемства падчас „народнага IPO“ не прагадалі. Чакаецца, што пасля з’яўлення такога стратэгічнага інвестара ліквіднасць акцый Мінскага завода пеністых він на рынку ўзрасце», — адзначыў прэс-аташэ.

***

    ТАА «Трайпл» было заснавана ў 1992 годзе як фірма па аптовым гандлі прамысловымі і харчовымі таварамі. Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце ТАА, за 20 гадоў «Трайпл» вырас у шматпрофільную групу кампаній, якая сёння актыўна працуе ў наступных сферах: будаўніцтва, рытэйл, рэстаранны бізнес, развіццё сеткі АЗС, велнес, вытворчасць безалкагольных напояў, будматэрыялаў, мясных і каўбасных вырабаў, мясцовы турызм, мытныя паслугі, фармацэўтычная вытворчасць, сельская гаспадарка, сацыяльныя праекты.

Генеральны дырэктар ТАА «Трайпл» Юрый Чыж у сакавіку 2012 года быў унесены ў спіс асоб, да якіх прымяняюцца візавыя і эканамічныя санкцыі Еўрасаюза. У ЕС яго разглядаюць як бізнесмена, які «аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі4

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі9

Шаўроў прыйшоў на Дзень Волі пратэставаць супраць Ціханоўскай. А ў выніку заплаціў $1100 штрафу — і Ціханоўская тут ні пры чым15

Украіна прапанавала Еўропе разам распрацоўваць альтэрнатыву Patriot4

Беларускі хор скарыў журы польскага конкурсу «Маю талент» народнай песняй пра Каляды7

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў12

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?36

Дзе-нідзе ў Беларусі выпаў град ФОТАФАКТ

Як вайна Трампа з Іранам наблізіла канец нафты і газу і адкрыла дарогу электрычнасці22

Агракамбінат «Дзяржынскі» паглынуў Слуцкі мясакамбінат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі4

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць