Навука і тэхналогіі1010

Навукоўцы нарэшце расшыфравалі пачатак таямнічага манускрыпта Войніча XV стагоддзя

Навукоўцы з Альбертскага ўніверсітэта ў Канадзе ўжылі штучны інтэлект для вывучэння манускрыпта Войніча. Ім удалося вызначыць мову дакумента і перакласці першы сказ, перадае cbc.ca.

Для даследавання навукоўцы распрацавалі алгарытм, які з дакладнасцю да 97% вызначаў тэкст Усеагульнае дэкларацыі правоў чалавека, перакладзенай на 380 моваў. Ужыўшы яго да манускрыптаў Войніча, спецыялісты прыйшлі да высновы, што ён напісаны на іўрыце. Пры гэтым, адзначаюць навукоўцы, выкарыстоўваўся шыфр, пры якім змяняецца парадак літар у словах, а галосныя прапушчаныя (увогуле адсутнасць галосных літар на пісьме ўласцівая габрэйскай мове).

Летась аўстралійскі навуковец Стывен Скінар нібыта выявіў, што аўтарам таямнічага манускрыпта быў лекар-габрэй, які пражываў на поўначы Італіі. 

Чытайце: Знайшлі аўтара рукапісу, напісанага на невядомай мове невядомым аўтарам з выкарыстаннем невядомага алфавіту?

Першы сказ, па словах навукоўцаў, абвяшчае: «Яна дала рэкамендацыі святару, гаспадару дома, мне і людзям». Акрамя таго, у тэксце сустракаюцца словы «фермер», «святло», «паветра» і «агонь».

Аўтары даследавання адзначаюць, што для поўнага разумення тэксту неабходная сумесная праца спецыялістаў па іўрыце, гісторыкаў і крыптографаў.

Рукапіс Войніча — кніга, напісаная, меркавана, ў XV стагоддзі невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту. Усяго ў рукапісе прыкладна 250 тысяч словаў. Манускрыпт умоўна можна падзяліць на шэсць раздзелаў: астранамічны, батанічны, біялагічны, касмалагічны, фармацэўтычны і рэцэптны. Дагэтуль расшыфраваць кнігу ні ў кога не атрымлівалася.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць