Навука і тэхналогіі1010

Расліны могуць гаварыць

Навукоўцы падгледзелі, як калівы разухі падаюць сігналы адно адному.

Навукоўцы універсітэта горада Эксетэр ў Вялікабрытаніі здолелі падгледзець, як гародніна «камунікуе». Пра гэта паведамляецца на сайце універсітэта.

Брытанскія даследнікі правялі раней вядомы ў навуцы вопыт на разусе Таля — расліне з сямейства крыжакветных.

Лісце адной з раслін надрэзалі, у выніку чаго разуха выпусціла газ, папярэджваючы суседнія непашкоджаныя парасткі аб небяспецы. Тыя, у сваю чаргу, запусцілі ўнутраныя механізмы абароны.

Навукоўцы адзначылі, што

унікальнасць іх эксперыменту заключаецца ў дадаванні да газу фатафорнага гену светлячка.
Гэта дазволіла зафіксаваць працэс «зносін» раслін на стужцы надзвычай адчувальнай камеры-дэтэктара фатонаў.

Эксперымент быў праведзены спецыяльна для спазнаваўчага серыяла «Бі-Бі-Сі» How to Grow a Planet («Як вырасціць планету»).

Кадры, як расліны абменьваюцца інфармацыяй, можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала BBC2, а 23.00 7 лютага.

* * *

Разуха Таля (Arabidopsis thaliana лац.) — расліна сямейства крыжакветных (або капусных). Невялікая кветкавая расліна, якая расце ў Еўропе, Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі. З прычыны адносна кароткага гадавога цыклу развіцця з’яўляецца зручным мадэльным арганізмам у біялагічных даследаваннях.

Выкарыстоўваецца ў вопытах яшчэ і таму, што яе геном, найкарацейшы сярод кветкавых раслін, расшыфраваны.

У Беларусі разуха Таля не расце. Затое трапляюцца яе сваякі: разухі Жэрара, стрэлкападобная, павіслая, альпійская і каўказская.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць