Грамадства

Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях па Орхускай канвенцыі

Рашэнне было прынята яшчэ ў кастрычніку 2021-га, але ўладам Беларусі быў дадзены час на выпраўленне сітуацыі. Паколькі нічога зроблена не было, а сітуацыя нават пагоршылася, то з 1 лютага 2022-га абмежаванні пачалі дзейнічаць.

Орхуская канвенцыя «Аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя» пачала дзейнічаць для Беларусі 20 гадоў таму. Міжнародныя экалагічныя праекты давалі для краіны значныя фінансавыя сродкі.

Аднак падчас урадавых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі пад удар патрапілі і экалагічныя арганізацыі, пра што стала вядома на Захадзе. Асаблівае значэнне мела ліквідацыя «Экадома», адной з найстарэйшых беларускіх экалагічных арганізацый. Менавіта «Экадом» найбольш надаваў увагі прасоўванню Орхускай канвенцыі ў нашай краіне.

21 кастрычніка мінулага года краіны-удзельніцы Орхускай канвенцыі на сустрэчы ў Жэневе прызналі ліквідацыю «Экадома» пераследам за яе дзейнасць і запатрабавалі аднаўлення рэгістрацыі арганізацыі. Аднак гэтага не толькі не было зроблена, а наадварот — супраць арганізацыі прымянілі новыя рэпрэсіі, заблакаваўшы яе сайт.

Цяпер абмежаванні пачалі дзейнічаць. У выніку іх Беларусі нельга праводзіць міжурадавыя нарады ці сустрэчы экспертаў па канвенцыі, а прадстаўнікі Беларусі не змогуць займаць пасады ў яе кіраўнічых структурах.

Чытайце таксама:

Беларусь павінна адмяніць ліквідацыю экалагічнай арганізацыі, інакш краіну чакаюць чарговыя абмежаванні

Беларусь прызналі парушальнікамі Орхускай канвенцыі, што займаецца пытаннямі навакольнага асяроддзя

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя41

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы33

«Гэта ўжо проста некіраваныя натоўпы». Летняе наступленне Пуціна вычарпалася, але і ўкраінская армія наступаць не можа14

«Аблапошылі на 1650 рублёў». Як мінчуку на прыпынку госці з Расіі ўцюхалі фэйкавы Apple Watch3

«Занадта добры». Айцішнікі прыкідваюцца менш дасведчанымі, каб атрымаць працу ў крызіс11

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па заводзе ў Іжэўску, дзе вырабляюць «Торы». Ёсць забітыя і параненыя

Непагадзь пакінула без электрычнасці 670 вёсак

Сяргей Ціханоўскі збірае каманду56

У Казахстане забаранілі адзенне, якое хавае твар

Ілан Маск прыгразіў стварыць Амерыканскую партыю, калі Кангрэс прыме «вар’яцкі» законапраект5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя41

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць