Надвор'е

Непагадзь пакінула без электрычнасці 670 вёсак

Наступствы непагадзі ліквідуюць у Беларусі, паведамляе МНС.

З прычыны праходжання моцнага ветру з парывамі да 23 м/з зафіксаваныя 100 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і ў Менску.

Паваленымі дрэвамі пашкоджаныя сем аўтамабіляў у Віцебскай, Мінскай абласцях і ў Мінску. Пацярпелых няма.

Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. У Магілёўскай вобласці быў пашкоджаны дах крамы ў Чавусах, а таксама дах трох будынкаў на тэрыторыі дзвюх устаноў адукацыі ў Мсціславе. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Па даных «Белэнерга» на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 670 населеных пунктах (Віцебская вобласць — 425, Гомельская — 78, Гродзенская — 35, Мінская — 101, Магілёўская — 31), 43 сельскагаспадарчых будынках і на 1562 трансфарматарных падстанцыях. Адключэння аператыўна ўхіляюцца аварыйнымі брыгадамі.

Па стане на 6.00 1 ліпеня без электразабеспячэння застаецца адзін населены пункт і сем трансфарматарных падстанцый у Магілёўскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць