Грамадства

Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС

Памёр збіты Раман Бандарэнка з плошчы Перамен. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі яго сваякі.

Нагадаем, 31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў бальніцы. Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор на плошчы Перамен зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у бальніцу.

Шанцы Бандарэнкі выжыць ацэньваліся як 1 з 1000.

Раман Бандарэнка жыў на вуліцы Чарвякова ў Мінску, не на самой плошчы Перамен, але побач з ёй.

«Плошчай Перамен» называюць свой квартал жыхары аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Такая назва прыжылася пасля таго, як жыхары гэтага жылога комплекса намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Лукашэнкаўцы рознымі спосабамі замалёўвалі гэты мурал 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашаюць музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваюцца на лекцыях і ўпрыгожваюць прастору нацыянальнай сімволікай.

11 лістапада Бандарэнка пабачыў у чаце, што ціхары чарговы раз зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі, і вырашыў не заставацца дома.

Мясцовая жыхарка Юлія стаяла побач з Раманам і бачыла ўсё на свае вочы.

«Учора каля 10-й вечара ў наш двор прыехалі людзі ў цывільным з маскамі на тварах. 2-3 жанчыны і сем мужчын. Пачалі зразаць стужкі.

Я выйшла на вуліцу і бачыла падзеі на свае вочы, — расказвае Юлія. — У мяне ўзнікла спрэчка з адной з жанчын: што вы тут робіце? Адказ быў: мы неабыякавыя грамадзяне, жывём у сваёй краіне!

У гэты час я ўбачыла Рому. Падышла да яго, павіталася. Мы стаялі з ім і слухалі, як нейкі хлопец вядзе палеміку з адным з ціхароў.

Рома спакойны, не гарачы. Ён жа мастак. Ніколі не правакаваў на бойкі, паводзіў сябе разважліва. І ўчора таксама.

Рома слухаў-слухаў дыялог хлопца з ціхаром, пасля зразумеў, што гэта бессэнсоўная размова. І сказаў хлопцу: «Усё, няма пра што тут размаўляць, заканчвайце».

Тут ціхар да яго павярнуўся і сказаў: «Ты што тут, борзы?» І пайшоў на Рому.

Рома пачаў адыходзіць. І яны апынуліся амаль у мурала. Ціхар штурхануў Рому.

Рома адхіляўся, але не адбіваўся! Але ціхар схапіў яго, пачаў круціць. І атрымалася так, што ён моцна штурхнуў Рому на дзіцячую металічную лесвічку і насеў на яго. І тут у гэтага ціхара выпаў тэлефон.

Я крыкнула: Рома, здымі маску з яго!»

Пасля гэтых слоў ціхар падхапіў тэлефон і рэзка ўцёк, кажа Юлія. 

«Але ў тую ж секунду з розных кутоў падбеглі двое ў шэрым і чорным — не ў форме, у цывільным і ў масках. Яны падбеглі і пачалі Рому «прэсаваць»: яны яго не білі, але населі, прыціснулі да зямлі.

Увесь гэты час па перыметры двара стаялі таніраваныя бусы. З іх ніхто не выходзіў.

І гэтыя, якія выбеглі, узялі Рому, панеслі за рукі і ногі, махнулі бусу, каб той пад'ехаў. Рому закінулі ўнутр машыны. Каб бус тросся — я не бачыла. Закінулі, і бус адразу з'ехаў.

Усё гэта я пераказала сёння следчым. Лічу, што сітуацыю трэба максімальна апублічваць.

Я думаю, Рамана білі або ў бусе, або ў РУУС. На пляцоўцы гэта была валтузня, а не бойка. І Раман аб тую лесвічку ўдарыўся не галавой! Ва ўсякім выпадку я так убачыла. І крыві пасля на дзіцячай пляцоўцы не было».

Чытайце таксама:

«Зрабілі трэпанацыю чэрапа, шанец выжыць — 1 з 1000». Што вядома пра стан Рамана Бандарэнкі на гэты момант

«Шанцаў зусім мала». Збіты на «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка знаходзіцца ў бальніцы ў коме

«На пляцоўцы была валтузня, а не бойка». Відавочца нападу на Рамана Бандарэнку расказала падрабязнасці інцыдэнту

«Ён між жыццём і смерцю»: медык расшыфраваў скарот «ШКГ 4б» з выпіскі збітага Бандарэнкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць