Культура33

Дзе і як беларусы сёлета будуць святкаваць Купалле

Беларусы ў розных краінах свету будуць святкаваць Купалле. Песні, танцы, карагоды, гульні і конкурсы, збор зёлак, купальскае вогнішча і пошук Папараць-кветкі — праграма святкавання надзвычай насычаная і разнастайная. «Будзьма» сабрала для вас некалькі варыянтаў, дзе можна адзначыць Купалле ў Беларусі і за мяжой.

Беларусь, Мінск и Мінская вобласць

Купалле ў Азярцы

Дата: 21 чэрвеня

Час: 19:00-22:00 (час мясцовы)

Месца: Музей народнай архітэктуры і побыту

У суботу, 21 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле. 

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні. 

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. 

А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям. 

Вас чакае: пляценне вянкоў, купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі, вогнішча: карагоды, гульні, скокі, варожбы на вянках і зеляніне, чарадзейныя казкі, майстар-класы па вывучэнні купальскіх песень, традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты, па дэкоры з травы, рыцарская і «вядзьмачая» пляцоўкі, выступленні фальклорных калектываў. 

Купалле ў Суле

Дата: 21-22 чэрвеня

Час: пачатак 21 чэрвеня ў 14:00 (час мясцовы)

Месца: парк гісторыі Сула

Гэтымі выходнымі, 21 і 22 чэрвеня, у Суле святкуюць Купалле. Абяцаюць вельмі насычаную праграму. Завітвайце!

Гродзенская вобласць

Купалле ў Залессі

Дата: 5 ліпеня

Час: 20:00-23:55 (час мясцовы)

Месца: паркавая зона Залескага Дома культуры

У Залессі на ўсю моц святкуюць Купалле. Адмысловую ноч, напоўненую таямніцамі, абрадамі і агнём, сустракаюць у Залессі, каб дакрануцца да сапраўднай традыцыі і адчуць атмасферу і энергію. 

У праграме: 

  • Тэатр агню, этнічнага танца і музыкі «Кетры» 
  • Відовішчнае фаер-шоу «Кустудыя» 
  • Легендарны Іван Кірчук — голас і душа беларускага фальклору 
  • Народны ансамбль песні «Вечарынка» 
  • Узорны фальклорны калектыў «Нальшчаначка» 
  • Кавер-група «УРАГАН» 
  • Дыджэй Траян.

Грузія

Купальскае прэпаці ў Тбілісі

Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: бар «Рapers» (вул. Анджапарыдзэ, 1)

У суботу, 21 чэрвеня, у дворыку бара «Рapers» ладзяць прэпаці да Купалля. 

Прыходзьце адзначаць дзень летняга сонцастаяння, плесці вянкі і глядзець кіно. 

Глядзець прапануюць дакументальны фільм Альгімантаса Відугірыса «Забытыя багі. Купала», зняты ў 1990-м у Беларусі. Фільм распавядае пра вытокі і традыцыі Купалля. Яшчэ вас чакае пляценне купальскіх вянкоў і адмысловы купальскі дыджэй-сэт. 

Уваход вольны. 

ЗША

Купалле ў Вашынгтоне з Сержуком Доўгушавым

Дата: 22 чэрвеня

Час: 17:00-20:00 (час мясцовы)

Месца: Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

У нядзелю, 22 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца! Вядоўцам будзе захавальнік і папулярызатар традыцыйнай беларускай культуры Сяржук Доўгушаў. 

Вас чакае: 

  • пляценне купальскіх вянкоў 
  •  музыка і песні 
  • танцы і карагоды 
  •  конкурсы і гульні (магчымы нават пошук папараць-кветкі) 
  • купальскае вогнішча 
  •  фотасэт каля вады.

Купалле ў Лос-Анджэлесе

Дата: 21 чэрвеня

Час: 12:00-21:00 (час мясцовы)

Месца: Huntington State Beach (21601 Pacific Coast Hwy)

У суботу, 21 чэрвеня, беларусы Лос-Анджэлеса, Орандж-Каўнці і Сан-Дыега святкуюць Купалле на пляжы.

Вас чакае: пляценне вянкоў, спяванне беларускіх народных песень, народныя танцы, гульні, спаборніцтвы па валейболе, запальванне купальскага вогнішча, дзіцячая праграма, розыгрыш.

Купалле ў Філадэльфіі

Дата: 20-22 чэрвеня

Час: 17:00-15:00 (час мясцовы)

Месца: Tobyhanna State Park (114 Campground Road Tobyhanna)

З пятніцы па нядзелю, з 20 па 22 чэрвеня, беларусы Філадэльфіі святкуюць Купалле. Купальскую праграму прадставіць музыка і папулярызатар традыцыйнай культуры Сяржук Доўгушаў. 

Вас чакаюць: 

  •  Скокі праз вогнішча 
  •  Пошукі папараць-кветкі 
  •  Жывая музыка і спевы 
  •  Карагоды і народныя танцы 
  •  Конкурс на лепшы купальскі строй 
  •  Кіно пад зоркамі 
  •  Спартыўныя гульні і забавы 
  •  Silent Rave Party з DJ D*MARK.

Літва

Майстар-клас па купальскіх вянках у Вільні

Дата: 21 чэрвеня

Час: 15:00-17:00 (час мясцовы)

Месца: «Кропка» (Savičiaus g. 6)

У суботу, 21 чэрвеня, у краме «Кропка» ладзяць майстар-клас па беларускіх купальскіх спевах. 

Падчас заняткаў вы навучыцеся спяваць купальскія песні, паглыбіцеся ў сэнсы і традыцыі, заспяваеце разам ад душы.

Не трэба быць спеваком — проста прыходзьце з адкрытым сэрцам. Уваход вольны, данаты вітаюцца. 

Нідэрланды

Купалле на Паўночным моры

Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-21:30 (час мясцовы)

Месца: BeachLine Hoek van Holland (Rechtestraat 25, 3151 HN)

21 чэрвеня, у суботу, беларусы Нідэрландаў святкуюць Купалле на ўзбярэжжы Паўночнага мора. Фэст пачнецца ў 16.00 і працягваецца да захаду сонца.

Дрэс-код — вышыванка або любое адзенне белага колеру.

 У праграме:

  • Купальскі кірмаш 
  • Музычны джэм 
  • Шахматны стол 
  • Жаночая купальская медытацыя на беразе мора 
  • Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк 
  • Гульня-квэст для дзетак «Пошук папараць-кветкі» 
  • Канцэрт рок-гурта «Relikt» на захадзе сонца 
  • Спевы, гульні, танцы каля вогнішча з этнамузыкамі 
  • Дыджэйскі сэт ад Papa Bo і шмат чаго іншага.

Польшча

Купалле ў Аўгустове

Дата: 20-22 чэрвеня

Месца: Возера Biale каля Аўгустова

Напрыканцы тыдня, з 20 па 22 чэрвеня, беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустова. 

Вас чакаюць абрады і традыцыі, заплыў, конкурсы і прызы, вянкі, традыцыйныя стравы і напоі, папараць-кветка ды вогнішча. А таксама цудоўная прырода, добрая кампанія і актыўныя гульні. 

Бярыце з сабой намёты, спальнікі і дыванкі. 

Варшава

Купалле ў Варшаве

Дата: 21 чэрвеня

Час: 16:00-23:00 (час мясцовы)

Месца: Plaża Na Saskiej Kępie (Wisla Bijacz)

21 чэрвеня беларусы ў Варшаве традыцыйна сустракаюцца на беразе Віслы, каб адзначыць Купалле.

Спевы, танцы, варажба, пошукі папараць-кветкі і яднанне добрых сілаў супраць злых.

Каментары3

  • Ёсік
    21.06.2025
    Шчэ рпц не забараніла гэтае сьвята?
  • Ноўнэйм
    21.06.2025
    Ёсік, царква (што праваслаўная, што каталіцкая), на шчасце, пакуль не забараніла гэтая цудоўнае старажытнае ПАГАНСКАЕ сьвята. Але яны прыкладаюць усе намаганні, каб трансфармаваць яго ў хрысціянскае. Тое ж самае, што і з Дзядамі.
  • Ноўнэйм
    21.06.2025
    Дарэчы, странна, што менавіта Гарадзеншчына "выдзелілася" ў гэтым спісе з датай сьвяткаваньня. Верагодна, як раз праз тое, што паддаліся ціску з боку царквы з іх Іаанам Хрысціцелем..

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю88

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць