Грамадства11

Тэлевядучага Дзмітрыя Кахно зноў судзілі — за тое, што здарылася 11 верасня, калі ён адбываў арышт на Акрэсціна

Tut.by

У судзе Заводскага раёна Мінска зноў прайшоў суд (суддзя Кацярына Мурашка) над тэлевядучым Дзмітрыем Кахно — па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне), піша Tut.by.

Дзмітрый, нагадаем, быў затрыманы 2 верасня і асуджаны на 10 сутак. Прычым у суботу, 12 верасня, на свабоду ён не выйшаў, яго разам з Дзянісам Дудзінскім выпусцілі 14 верасня.

А ў пратаколе было напісана, што ўвечары 11 верасня, знаходзячыся побач з будынкам па вуліцы Заслаўскай, «маючы намер на непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы», а менавіта супрацоўніку Цэнтральнага РУУС Александровічу, на «неаднаразовае законнае патрабаванне» выйсці з машыны і прайсці ў РУУС для разбору «па падазрэнні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння», Дзмітрый «катэгарычна адмовіўся гэта зрабіць». Пры гэтым хапаўся за крэсла аўтамабіля, упіраўся нагамі».

І вось Дзмітрый адмаўляць сваю віну не стаў.

— Мне здаецца, пратакол складзены дакладна, — адзначыў ён, але тлумачыць сітуацыю адмовіўся.

Падчас пасяджэння высветлілася, што 11 верасня паступіла інфармацыя аб тым, што 27 жніўня Дзмітрый магчыма ўчыніў правапарушэнне паводле арт. 23. 34 КаАП. Таму яго павезлі ў РУУС для разбору. Пазней, растлумачыў вядучы, гэта падазрэнне не пацвердзілася.

У той дзень я на мітынгі не хадзіў, — паведаміў шоўмен і нечакана змяніў тэму. — Давайце напішам аб іншым. Цяпер мы адчуваем вялікую падтрымку ад беларусаў і хочацца сказаць усім дзякуй.

Праз паўгадзіны суддзя вынесла рашэнне па справе: штраф 25 базавых (675 рублёў).

Дзмітрый такому рашэнню, здаецца, рады.

— Гэта найлепшы вынік у дадзенай сітуацыі, — сказаў ён, пакідаючы залу пасяджэнняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць