Грамадства

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Яму было 84 гады.

Сёння на 85‑м годзе пайшоў з жыцця пісьменнік, драматург, журналіст, сябра БАЖ Віктар Ледзянёў, паведамляе БАЖ.

Віктар Ледзянёў нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў высылцы ў Адыгеі. Жыў у Мінску. Скончыў аддзел журналістыкі БДУ і застаўся працаваць на кафедры.

Працаваў у «Знамя юности». Адтуль яго запрасілі на кінастудыю «Беларусьфільм»: ён прымаў удзел у стварэнні звыш 30 фільмаў.

З перабудовай Віктар Ледзянёў з сябрамі стварылі першую ў Беларусі незалежную кінастудыю «Артэль Ф», на якой было знята сем стужак. Пасля яе ён зладзіў відэастудыю «ВІЛ Медыя».

Першая прыгодніцкая аповесць аўтара з’явілася ў Мінску пад назвай «Адская машына». Затым былі «В'етнамскі кактэйль», «Золата самураеў», «Тыдзень на ліквідацыю», якія выйшлі ўжо ў Маскве. Віктар Ледзянёў друкаваўся ў маскоўскім выдавецтве АСТ, ва Украіне, на Кіпры, у Швецыі ды Ізраілі. Нядаўна ў Мінску выйшла кніга «Акуляры», куды ўвайшлі дзве новыя п’есы, апавяданні і вершы Віктара Ледзянёва.

Успамінам пра яго падзяліўся ў сваім фэйсбуку Уладзімір Някляеў:

«За ўсе больш чым 60 прамінулых гадоў не было ніводнага выпадку, праз які мог быць пасеены сумнеў у вернасці нашаму сяброўству. Вернасці цвёрдай, мужчынскай, якой навучыла яго вайна: падчас вайсковай службы пасланы ён быў ва В’етнам, пра што можна прачытаць у ягонай аповесці «В’етнамскі кактэйль». 

Зрэшты, вернасці сваім перакананням, мужнасці ў іх адстойванні яму, сыну «ворага народа», было дзе павучыцца і да вайны. «У Сібіры я жыў у спецпасяленні для сем’яў «ворагаў народа». У школу пайшоў у Навасібірску адразу ў чацвёрты клас.

Старшыня савета школьнай піянерскай дружыны біў мяне тварам аб парту: «Ты чаму не носіш гальштук?!.» — і я адказваў: «Я ашыйнік не надзену!»

У пасляслоўі да маёй аповесці «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», у якой адзін з асноўных персанажаў мае мянушку ВІЛ (Віктар Іванавіч Ледзянёў) ён напісаў:

«Пад сярэдзіну 60-х мы з Някляевым згубілі адзін аднаго. Ён скончыў свой тэхнікум сувязі, паехаў на Далёкі Усход, на Поўнач.

Я апынуўся ў Паўднёва-Усходняй Азіі — на в’етнамскай вайне. Вярнуўшыся ў Мінск, прафесійна заняўся журналістыкай.

Валодзя паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве — і нечакана, як і ў пачатку 60-х, зноў аб’явіўся ў Мінску. Яму было ўжо не пятнаццаць, а дваццаць пяць — і ён патэлефанаваў мне, шукаючы працу. Я працаваў тады ў рэдакцыі газеты «Знамя юности» разам з Валерыем Холадам, у якога былі добрыя адносіны з галоўным рэдактарам, і па нашых рэкамендацыях Някляеў быў прыняты ў штат рэдакцыі. Праз шмат гадоў ужо па рэкамендацыі Уладзіміра Някляева, знакамітага паэта, я буду прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, ён напіша прадмову да маёй кнігі… Але гэтая мая, якую вы чытаеце, прадмова (ці пасляслоўе, не ведаю, як яно выйдзе) — не аддзяка за колішнюю прадмову Някляева, зусім не. Гэта ўдзячнасць за наша юначае, якое паклалася праз лёс, сяброўства — і ўдзячнасць не ад аднаго мяне. Ад усіх нас, бо колькі разоў не толькі я, але і Біг, і Гарык збіраліся напісаць такую кнігу! А напісаў, не дачакаўшыся, калі яе напішам мы, Някляеў. За мяне напісаў, за Біга, за Гарыка — за ўсіх. Нават за Асю і за яе бацьку Саламона Майсеевіча, якіх да гэтай кнігі не было, а цяпер яны ёсць — і ўжо назаўсёды, як рэальныя людзі, застануцца разам з намі». 

Ты назаўсёды застанешся са мной, дарагі мой ВіЛ, пазыўны трансівера EW1A…»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы37

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе1

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў41

Лукашэнка: Беларусі трэба ваенная мабілізацыя, каб утрымаць эканоміку краіны ў складанай міжнароднай абстаноўцы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы37

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць