Грамадства33

«Таксіст меў рацыю». Маладыя прадпрымальнікі расказалі, што тармозіць іх невялікія бізнэсы

Devby.io пагутарыў з маладымі прадпрымальнікамі з Беларусі пра тое, што ім замінае — амаль усе ў першую чаргу кажуць пра падаткі.

Фота: Unsplash

Сяргей (гэта і наступныя імёны змененыя) займаецца рознічным гандлем у адным з абласных цэнтраў. Паводле яго слоў, працаваць яму перашкаджае «велізарная куча ўказаў, законаў, пастаноў, абмежаванняў, нюансаў», якія рэгулююць вядзенне бізнесу. Як іх правільна тлумачыць і выкарыстоўваць — «ніхто і нідзе не падкажа», затое заўсёды знойдзецца той, хто аштрафуе за парушэнні.

Максім, калега Сяргея па рознічным гандлі, называе самымі вялікімі праблемамі нізкую пакупніцкую здольнасць насельніцтва і «знакаміты ўказ аб цэнаўтварэнні».

А Алег, які займаецца продажам гародніны на рынку ў Ждановічах, наракае на павялічаныя паборы з боку міліцыянераў, якія «да 2020 года збіралі па 100 даляраў з кропкі», а цяпер нібыта збіраюць ужо па 300.

Прыкметнае месца сярод гэтых праблем займаюць падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, а таксама складанасці, звязаныя з правільным парадкам іх аплаты.

Аляксей працуе па найме ў адным з беларускіх банкаў. Яму «заўсёды хацелася зарабляць больш», і ён адкрыў маленькую прадуктовую студыю з трох распрацоўшчыкаў, тэсціроўшчыка і самога Аляксея ў ролі PM/PO.

Паводле слоў Аляксея, «на старце ўсё было добра», на прадукт студыі знайшліся замоўцы. Псуюць гэтую карціну «падаткі для ІП, якія вельмі кусаюцца». Але не толькі яны: «А з 2023 года яшчэ і ўнёскі ў ФСАН плаціць трэба, хоць у мяне і так ёсць працадаўца, які іх за мяне плаціць».

«Расслабіцца з такой працай не атрымаецца»: падвойны падатак і іншыя сюрпрызы з падатковай

Мінчанка Сафія займаецца рэпетытарствам: выкладае анлайн рускую мову іншаземцам і дзецям людзей, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Рэпетытарствам яна пачала займацца яшчэ ва ўніверсітэце, ва ўзросце 20-21 года. Прыкладам для дзяўчыны стала маці, якая даўно працуе ў гэтай жа сферы:

— Досвед працы настаўнікам у школе ў мяне быў. На тры гады мяне хапіла, два з якіх — адпрацоўка. А потым прыняла рашэнне сыходзіць, пакуль не зацягнула гэта балота.

Сафія не скардзіцца на памеры падаткаў. Але аплата яе працы прыходзіць з-за мяжы. Гэта наклала глыбокі адбітак на ўзаемаадносіны анлайн-выкладчыцы з падатковай інспекцыяй.

— Люблю падатковую да глыбіні душы. Не дарма ў іх рэйтынгі на картах 1-2 балы. Атрымаць адэкватную кансультацыю ад прадстаўнікоў падатковай у мяне не атрымалася ні разу. Кожны раз пры зносінах з імі ствараецца адчуванне, што людзі не ведаюць, з чым яны працуюць і як усё функцыянуе.

Як гэта было ў мяне. Калі я вырашыла сыходзіць у анлайн-выкладанне, пачала з анлайн-школы. Я звярнулася ў падатковую за кансультацыяй, каб яны мне растлумачылі, які з варыянтаў аплаты падаткаў мне падыдзе. НПД [падатку на прафесійны даход] тады яшчэ не існавала, таму, як я думала, у мяне быў выбар быў паміж ІП і адзіным падаткам.

Сафія абмалявала ім сітуацыю: распавяла, што працуе рэпетытарам з дзецьмі ў анлайн-школе, якая зарэгістраваная ў іншай краіне. На гэта ёй сказалі, што яна можа плаціць адзіны падатак і ні пра што не турбавацца:

— Я так і рабіла амаль год. Пакуль у адну з паездак на таксі выпадкова не пагаварыла з кіроўцам. Той абмовіўся, што калі аплата паступае ад юрасобы з-за мяжы, нібыта трэба плаціць падатак на даход з-за мяжы (выплачваецца ён пасля заканчэння каляндарнага года і складае 13% ад атрыманай сумы).

У гэты момант я была ў моцнай разгубленасці! Бо мне ж прадстаўнікі падатковай сказалі, што я магу быць на адзіным падатку!

Вядома, я паехала ў падатковую разбірацца з гэтым пытаннем. Яшчэ раз абмалявала сітуацыю, і меркаванні супрацоўнікаў падзяліліся. З інспекцыі я выйшла ў поўным неразуменні, як мне працаваць. І вырашыла ўзяць платную кансультацыю. Вось на ёй мне і расказалі, што таксіст меў рацыю (дзякуй яму, што прасвятліў). І што адзіны падатак не падыходзіць для дадзенага віду працоўных узаемаадносін.

Але тады паўстала пытанне: як быць з грашыма, якія я плаціла як адзіны падатак увесь гэты час?

Я зноў прыехала ў падатковую, каб разабрацца ў гэтым пытанні. Стала ўдакладняць, ці магу я зрабіць нейкі ўзаемазалік, ці можна зрабіць так, каб падаткі, якія я ўжо выплаціла, пайшлі ў лік гэтага самага падатку на даход з-за мяжы? Бо ўвесь гэты час я плаціла не туды з-за іх некампетэнтнай кансультацыі. І мне сказалі, што так зрабіць нельга. Маўляў, вы ж не можаце даказаць, што вы не працавалі неяк па-іншаму. Хоць і яны не маглі даказаць адваротнага.

Атрымалася спрэчка атэіста з веруючым. У выніку атрымалася, што я аплаціла падаткі два разы, таму што іншых варыянтаў проста не было.

«У падатковую варта пісаць лісты»

Ах так, аднойчы мы разам з калегамі па анлайн-школе напісалі лісты ў падатковыя, каб нам растлумачылі, якую форму аплаты падаткаў мы можам выкарыстоўваць. Адказы з розных падатковых усе атрымалі розныя: камусьці сказалі, што падыдзе ІП, камусьці адзіны падатак, камусьці НПД.

У падатковую варта пісаць лісты. Так хоць нейкія пацверджанні будуць, што ты не выдумаў сабе, як працаваць (хоць гэтыя паперкі не моцна абароняць).

А таксама ёсць тэлефонны нумар #189. Гэта платны кантактны цэнтр падатковай, дзе тэлефонныя звароты запісваюцца (я сабе яшчэ ў нататках дублявала дату і час, калі звярталася). Так хаця б будуць бясспрэчныя доказы тваіх зваротаў. На вусныя ж парады ад падатковай не варта разлічваць ад слова зусім.

«Вельмі хацелася б, каб людзям не перашкаджалі працаваць»

Гэта не ўсе сюрпрызы ад падатковай, пра якія ўзгадвае Сафія. Аказваецца, працуючы ў Беларусі і выплачваючы падаткі, цалкам можна аказацца «дармаедам»:

— З «пацешнага»: калі плаціш падатак на даход з-за мяжы, ты яшчэ і лічышся незадзейнічаным у эканоміцы дзяржавы грамадзянінам. І табе можа прыйсці «ліст шчасця» ў выглядзе «падатку на дармаедства» плюс усё належнае.

Вельмі хацелася б, каб людзям не перашкаджалі працаваць. Таму што ў апошнія гады праца ператварылася ў пастаяннае латанне дзір: вывучэнне падаткаў, з’яўленне розных абмежаванняў па працы, пошукі варыянтаў для атрымання аплаты з-за мяжы. Так, нядаўна з’явіўся НПД, таму стала крыху прасцей. Але дапаўненні да яго часта абсурдныя. Напрыклад, нядаўняе абмеркаванне аб забароне выкарыстання замежных платформаў для навучання кшталту Zoom і Google Meet. Або абмежаванні для працы з дарослымі, якія не атрымліваюць у дадзены момант ніякай адукацыі.

Расслабіцца з такой працай не атрымаецца. Заўсёды трэба трымаць руку на пульсе.

Каментары3

  • 121 times
    31.07.2025
    не загутарыла з кіроўцам --- не паразмаўляла
    "гутарыць" і "размаўляць" - гэта не адно і тое ж"!

    можна апынуцца «дармаедам»: --- АКАЗАЦЦА!!!
    "апынуцца" можна дзе-небудзь, ці ў нейкай сітуацыі.
    АЛЕ НІКОЛІ НЕЛЬГА АПЫНУЦЦА КІМСЬЦІ!!!!
  • два+два
    31.07.2025
    Трэба па максімалцы усё прапускаць у шэрую ці чорную. Не тыя ў мяне заробкі, каб я купіў мэрсэдэс ці кватэру. Так, на пражыццё.
    І стараюся плаціць кэшам. Вельмі за гэта ўдзячныя прадаўцы ў прыватных шапіках. Ды і больш сур'ёзныя канторы часам таксама.
    Але ж дурні ўсё на картках носяць і на жыццё скардзяцца.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць