Ва ўсіх аўтобусах 100-га маршруту (адзінага, які ходзіць каля Пляцу) езьдзяць “ціхары”, якія сочаць за пасажырамі
Сілавыя структуры бяруць Кастрычніцкую плошчу Менску ў шчыльную аблогу. Ва ўсіх аўтобусах 100-га маршруту (адзінага, які ходзіць каля Пляцу) езьдзяць “ціхары”, якія сочаць за пасажырамі і перадаюць інфармацыю пра “падазроных” адпаведным супрацоўнікам на Пляцы.
На падыходах да Пляцу стаіяць аўтобусы зь людзьмі ў цывільным, якія даглядаюць сумкі мінакоў. Як распавёў адзін з дэмакратычных актывістаў, яго сябра спынілі каля Дзяржаўнага цырку, завялі ў такі аўтобус, дзе пратрымалі 6 гадзінаў, не складаючы ніякіх пратаколаў. Хлопца зьбівалі й змусілі зьесці канапкі, якія ён нёс на Пляц.
-
Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве
-
«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа
-
Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube
Каментары