Андрэй Расінскі. Кадры

«Моцны гарэшак 4.0»

Круты паліцэйскі МакЛэйн вярнуўся, каб начысьціць пысу кампутарным тэрарыстам.

Моцны гарэшак 4.0 (Live Free or Die Hard)poster
ЗША, 2007, каляровы, 135 хв.
Рэжысэр: Лен Ўайзман
Ролі выконваюць: Брус Ўіліс, Цімаці Аліфант, Джасьцін Лонг, Мэгі К’ю, Кліф Кэрціс, Джанатан Садоўскі, Эндру Фрыдман, Кевін Сьміт
Жанр: Баявік
Адзнака: 6,5 (з 10)

Кібэртэрарысты абвальваюць усю кампутарную сыстэму Злучаных Штатаў і палююць за хакерам, які ведае лішняе. Стары паліцэйскі ваяка Джон МакЛэйн разьбіраецца з ворагамі звыклым мэтадам стрэлаў і высьпяткаў, а малады хакер становіцца патэнцыйным зяцем…

Менавіта роля крутога копа МакЛэйна напрыканцы 80-ых вывела Бруса Ўіліса ў першыя галівудзкія шэрагі. Брудная саколка-“алькагалічка”, жартачкі, многія зь якіх прыдумаў сам Ўіліс, і сур’ёзнае мачылава кепскіх дзядзек, мелі прыемны працяг у другім і трэцім “Моцным гарэшку”.

Але час ідзе, кінанягоднікі ня сьпяць у шапку; для чарговага выратаваньня ізноў спатрэбіўся МакЛэйн, якому, з улікам сёньняшніх тэхналёгій дадалі жэўжыка-памагатага.

50-гадовы Брус Ўіліс шчэ не згубіў формы; многія бойкі здымаліся насамрэч, а каскадзёр, які дубляваў Ўіліса нат зламаў рукі. Але гэта ня выратавала карціну ад папрокаў у “фантастычнасьці”.

У стужцы Лена Ўайзмана, які праславіўся “ваўкалачна-вампірскаю” калатнечай у “Другім сьвеце”, атракцыён ідзе за атракцыёнам. Кампутары выбухаюць, стрэлы, машына зьбівае гелікоптэр (!), двубой цяжкавіка й зьнішчальніка (!!). Зваліцца зь верхатуры й скакаць, як зайчык, замест прыёмаў кун-фу – кулаком у морду, пажартаваць, паперабіваць усіх злыдняў…

І ня варта крычаць, што МакЛэйн – занадта “кампутарны”. А хто ягоныя ворагі? – Хлусы віртуальнай прасторы, якія імітуюць падрыў амэрыканскага Кангрэса і палохаюць люд вуглікам, якога няма. Сецевыя піраты-геніі, чыя праца – фікцыя.

Неверагодныя прыгоды “Моцнага гарэшка” на гэткім тле не такія ўжо й дзівосныя. Дый статус баевіка абавязвае да выбухаў, падзеньняў і немагчымых танцаў на крыле “F-16”.

Глядзіце някепскі экшн, бадзёры бэнэфіс МакЛэйна-Ўіліса.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць