Архіў

Хроніка супраціву

Мінінфармацыі 8 лістапада вынесла папярэджаньне ТДА «Прэс-сэрвіс» — заснавальніку газэты «Курьер из Борисова» за парушэньне Закону аб друку. У Слуцку 10 лістапада звольнілі з працы старшыню філіі БСДП (НГ) Анатоля Балакіра, які балятаваўся ў палату прадстаўнікоў. Гэта адбылося… на наступны дзень пасьля таго, як ён уладкаваўся на працу. Валер Шчукін 11 лістапада атрымаў папярэджаньне ад адміністрацыйнай камісіі Першамайскага раёну Віцебску за распаўсюд улётак. 11 лістапада звольнены з працы навуковы супрацоўнік Барысаўскага краязнаўчага музэю Валер Раховіч, які надрукаваў у газэце «Гоман Барысаўшчыны» сэрыю артыкулаў пра мясцовае падпольле ў час фашысцкай акупацыі. 12 лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў загад Мінінфармацыі пра прыпыненьне на 3 месяцы выхаду газэты «Время» . Кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку 11 лістапада выклікалі ў Менскі гараддзел міліцыі для тлумачэньняў, навошта ён набываў шматтысячны наклад кнігі «Выпадковы прэзыдэнт». 11 лістапада касацыйная калегія Менскага гарсуду адмовіла ў задавальненьні пазову Міхаілу Землякову: ён патрабаваў, каб КДБ вярнула канфіскаваныя ў ягонага сына ў 2001 г. рэчы. Адміністрацыйная камісія Маскоўскага раёну Менску 11 лістапада аштрафавала на 5 базавых велічынь Гары Паганяйлу за распаўсюджваньне дакладу Х.Пургурыдэса аб зьніклых палітыках Беларусі і магчымай датычнасьці шэрагу высокіх дзяржаўных асобаў Беларусі да цяжкіх злачынстваў. У Баранавічах судовыя выканаўцы 11 лістапада апісалі відэамагнітафон і тэлевізар у бацькоў актывісткі «Зубра» Марыі Гамбецкай, аштрафаванай на 30 б.в., 15-га яна выплаціла штраф. Гаспадарчы суд Берасьцейскай вобласьці 11 лістапада задаволіў пазоў «Палесьсеэлектрамашу» да газэты «Брестский курьер» : кіраўніцтва прадпрыемства палічыла непраўдзівым артыкул і, не задаволіўшыся надрукаванымі пярэчаньнямі дырэктара, падало пазоў пра абарону дзелавой рэпутацыі. Вярхоўны суд 12 лістапада прызнаў абгрунтаваным рашэньне Мінюсту аб нерэгістрацыі Партыі свабоды й прагрэсу. 12 лістапада зь Міхаіла Марыніча паводле амністыі зьнялі абвінавачаньне па ч.1 і ч.2 арт.377 КК (выкраданьне ці пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак). У Жлобіне 12 лістапада штрафам 5 б.в. суд пакараў актывіста АГП Пятра Мірашнічэнку за набраны на кампутары артыкул. Уначы з 13 на 14 лістапада невядомыя спрабавалі ўварвацца ў кватэру Алеся Абрамовіча, праваабаронцы з Барысава. У Ваўкавыску галадоўніца Валянціна Салдатава, хворая на цукровы дыябэт, 15 лістапада была шпіталізаваная. На трое сутак арышту асуджаны 15 лістапада ў Горках актывіст БСДГ Дзям’ян Франкоўскі за распаўсюджваньне ўлётак.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць