Архіў

У Дагестане ўзяліся за паэтаў

Дагестанскі пісьменьнік Адало Аліеў вярнуўся на радзіму з палітычнае эміграцыі, каб атрымаць восем год зьняволеньня ўмоўна.

Судовае паседжаньне ў Махачкале цягнулася дзесяць дзён і скончылася 24 верасьня. Дагестанскага клясыка абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Расеі: заклік да ўзброенага паўстаньня, удзел у незаконным узброенным фармаваньні і незаконнае набыцьцё, захоўваньне і нашэньне зброі. Што цікава, Аліеў сам вярнуўся з эміграцыі і добраахвотна зьявіўся ў Махачкалінскую пракуратуру.

Як паведаміў для «НН» сакратар Расейскага ПЭН-цэнтру Аляксандар Ткачэнка, пісьменьнік даслаў яму асабіста ліст з просьбай зрабіць усе захады, каб зрабіць магчымым яго вяртаньне на Радзіму: «Аліеў і ўсе мы баяліся аднага: у Махачкале яго маглі адразу ўзяць пад ахову ды пасадзіць у агульную камэру». Насамрэч прынялі Аліева даволі добра, у пракуратуры нават заплюшчылі вочы на тое, што пры вяртаньні ён нелегальна перайшоў мяжу. Да суду ён сядзеў пад хатнім арыштам.

Абвінаваўцы казалі пра тое, што Аліеў зьяўляўся галоўным ідэолягам стварэньня ісламскай рэспублікі ў Дагестане, а таксама нібы атрады Басаева і Хатаба ўваходзілі ў жніўні 1999 г. на тэрыторыю Дагестану з заклікамі Аліева.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу18

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу18

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць