Архіў

Рэзалюцыя ПАРЭ — толькі пачатак

Даклад Хрыстаса Пургурыдэса «Зьніклыя людзі ў Беларусі» прыняты Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы. Гэта — перамога! Гэта сьвятло ў канцы тунэлю для нас — родных і блізкіх тых, хто зьнік не на вайне, а быў выкрадзены ў цэнтры Эўропы ў мірны час, — Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмітрыя Завадзкага.

Даклад быў ухвалены ПАРЭ напярэдадні пятай гадавіны зьнікненьня Юр’я Захаранкі. Што для нас гэтыя гады? Гэта — чаканьне, надзея, гора, сьлёзы і бясконцая барацьба. Барацьба за выжываньне, барацьба за гонар нашых блізкіх, барацьба за высьвятленьне праўды, барацьба з уладнай дзяржаўнай машынай, якая спрабуе гэтую праўду схаваць чым глыбей, барацьба зь непрыхаваным цынізмам з боку афіцыйных газэт, тэлебачаньня і тых, хто называе сябе гарантам Канстытуцыі.

І ўсё-такі даклад прыняты! І гэта пачатак новага этапу ў пошуку праўды пра лёсы выкрадзеных людзей у Беларусі. Да апошняга моманту былі сумненьні ў тым, што ён будзе прыняты, — занадта доўга мы ішлі да гэтага, занадта сур’ёзныя абвінавачаньні супраць улады, занадта жорсткія меры. Але дзейсныя і справядлівыя.

Ніхто яшчэ не наважваўся ў афіцыйным дакумэнце такога ўзроўню шчыра і адкрыта сказаць:

— так, вышэйшыя службовыя асобы Беларусі падазраюцца ў дачыненьні да зьнікненьняў, і гэтаму ёсьць доказы;

— так, многія афіцыйныя асобы замешаны ва ўтойваньні праўды і абцяжарваньні расьсьледаваньня гэтых зьнікненьняў, уключаючы прэзыдэнта;

— так, у цэнтры Эўропы існуе дыктатарскі рэжым;

— так, неабходна рабіць жорсткія дзеяньні да ўстанаўленьня ісьціны ў справе выкрадзеных і ліквідацыі гэтага дыктатарскага рэжыму;

— так, Эўропа павінна дапамагчы Беларусі зьмяніць сытуацыю і вярнуцца да цывілізаванага жыцьця.

І гэта ня проста словы — для правядзеньня сапраўднага расьсьледаваньня прапануюцца канкрэтныя крокі:

— адхіленьне ад пасад генэральнага пракурора В.Шэймана, міністра спорту і турызму, былога міністра ўнутраных спраў Ю.Сівакова, камандзіра ЗАХРу Дз.Паўлічэнкі;

— прапанова судам тых краін, законы якіх прадугледжваюць міжнародную юрысдыкцыю па справах аб сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека, пачаць працэсы супраць некаторых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў за забойствы па палітычных матывах;

— прыпыненьне ўсіх кантактаў на вышэйшым узроўні зь беларускімі ўладамі да вырашэньня гэтага пытаньня.

Гэта толькі пачатак. Цяпер слова і справа за Камітэтам Міністраў Рады Эўропы, парлямэнтамі краін Эўрапейскага Зьвязу, судамі эўрапейскіх краін, прэзыдэнтамі і прэм’ер-міністрамі, праваабарончымі арганізацыямі, журналістамі і ўсімі людзьмі, якім неабыякавы лёс Беларусі як часткі Эўропы і яе будучыні.

www.charter97.org

Ірына Красоўская,

жонка Анатоля Красоўскага, зьніклага ў 1999 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?16

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць