Архіў

Няясны пераварот у своеасаблівай партыі

Чуткі, што 6 верасьня можа адбыцца раскол ЛДП, зьявіліся напярэдадні зьезду. Першую паразу Сяргей Гайдукевіч пацярпеў на выбарах сакратара зьезду. Большасьць дэлегатаў прагаласавалі за кандыдатуру першага намесьніка старшыні Аляксандра Рабатая. Потым іншы намесьнік, Алег Маркевіч, зьвінаваціў Гайдукевіча ў аўтарытарных мэтадах кіраваньня, маргіналізацыі партыі, карупцыі і г.д. Страціўшы кантроль за ходам зьезду, Гайдукевіч сышоў з залі і заклікаў прыхільнікаў пайсьці разам зь ім. Апанэнты Гайдукевіча даводзяць, што большасьць засталася на зьезьдзе. З кім пайшла большасьць, на працягу месяца павінен вырашыць Мінюст.

Рэшта дэлегатаў унесла зьмены ў статут партыі, зьняла з пасады старшыні Гайдукевіча, выбрала Вышэйшую раду зь пяці чалавек — Алега Маркевіча, Аляксандра Рабатая, Андрэя Курса, Віталя Прышчэпава (старшыня Віцебскай абласной арганізацыі) і Сяргея Талка (кіраўнік Бабруйскай арганізацыі). Да сакавіка 2004-га зьезд перадаў Вышэйшай радзе свае паўнамоцтвы. Усе гэтыя эпахальныя зьмены былі ажыцьцёўленыя за паўгадзіны, што заставаліся да сканчэньня тэрміну арэнды памяшканьня.

Гайдукевіч у панядзелак раніцай адправіўся ў Мінюст, куды прыхапіў з сабой пячатку і рэгістрацыйныя дакумэнты партыі. Туды ж паехаў і прадстаўнік новага кіраўніцтва Аляксандар Рабатай. Офіс на вул. Платонава, 22 кантралявалі апанэнты Гайдукевіча. Сытуацыя там была нэрвовая: хтосьці распусьціў чуткі, што магчымы сілавы захоп офісу. На сьценах яшчэ віселі партрэты Гайдукевіча. «Зьняць не пасьпелі», — тлумачыў Маркевіч.

Аднак Гайдукевіч у панядзелак у офіс гэтак і не прыехаў, патлумачыўшы сваю «нядоўгую адсутнасьць» днём народзінаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць