Архіў

Бог злучыў

Сотні людзей, якія сабраліся перад сынгапурскім «Ruffles Hospital», і мільёны неабыякавых ва ўсім сьвеце сачылі за кожным паведамленьнем, што датычыла 29-гадовых сіямскіх блізьнятаў Ладан і Лалы Біджані. Але апэрацыя разьдзяленьня сёстраў, што зрасьліся галовамі, скончылася трагічна.

Яшчэ ў панядзелак увечары была надзея на посьпех. Хоць разьдзяленьне костак чэрапу працягвалася даўжэй, чым плянавалася (зрасьліся надта моцна), лекары давалі спрыяльныя прагнозы. Ім удалося-такі прышчапіць да мозгу Ладан вену, узятую зь яе сьцягна (бо асобныя мазгі сёстраў мелі адну супольную вялікую вену, якая адводзіла ад іх кроў). Наперадзе было разьдзяленьне мазгоў, перасадкі костак, мышцаў і скуры, каб замясьціць страчаную тканку. У блізьнятаў пачаў скакаць крывяны ціск, але на хуткую трагедыю нічога не паказвала.

Разьдзяленьне мазгоў не абяцала быць цяжкім: ранейшыя дасьледаваньні паказалі, што мазгі сёстраў сфармаваліся і працуюць цалкам асобна. Але падчас апэрацыі выявілася, што яны ў многіх месцах усё ж зрасьліся. Хірургі мілімэтар за мілімэтрам расьсякалі тканку скальпэлямі і аддзялялі найдрабнейшыя крывяносныя сасуды. Цалкам разьдзяліць мазгі ўдалося, але запозна. На 53-й гадзіне апэрацыі памерла Ладан, а яшчэ праз паўтары гадзіны — Лала. Афіцыйнай прычынай сьмерці была прызнана завялікая страта крыві. Многія цяпер вінавацяць шпіталь, які ўзяўся за апэрацыю, хоць ня меў шанцаў на посьпех. Блізьняты зьвярталіся ў розныя клінікі, але ўсюды ім адмаўлялі: рызыка была завялікая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць