Усяго патроху

У Беларусi вядзецца збор вiнаградных смаўжоў

Да 15 лiпеня ў краiне дазволены збор вiнаграднага смаўжа. Сёлета дазволеная квота прамысловай здабычы складае каля 341 тоны, што крыху менш, чым было летась — каля 355 тон.

На думку галоўнага спецыялiста аддзела дзяржкантролю за выкарыстаннем i аховай жывёльнага свету i вядзеннем паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Уладзiмiра Непачаловiча, не выключана, што па аб’ектыўных прычынах гэтая квота не будзе асвоена цалкам. Як вядома, пераважнымi месцамi пражывання вiнаграднага смаўжа з’яўляюцца старыя паркi, поймы рэк i азёр. Сёлетняя спёка прымусiла смаўжа схавацца, што крыху перашкодзiла яго збору. Дарэчы, гэты працэс праходзiць уручную, здабываць дазваляецца асобiн з памерам «домiка» звыш 25 мiлiметраў. За адзiн раз на чалавека можна збiраць для асабiстага спажывання да 20 кiлаграмаў вiнаграднага смаўжа. З 15 лiпеня па 1 верасня ўступае забарона на яго здабычу.

— Вiнаградны смоўж мае высокую харчовую каштоўнасць, — сказаў Уладзiмiр Непачаловiч. — Беларусы таксама ўжываюць яго ў ежу, хоць гэты працэс i не надта распаўсюджаны.

Пераважна далiкатэс iдзе на экспарт у Францыю. У Беларусi прамысловай нарыхтоўкай вiнаграднага смаўжа займаецца адна фiрма. Збор i нарыхтоўка сёлета вядзецца ў 50 раёнах усiх шасцi абласцей — там, дзе былi зацверджаны адпаведныя лiмiты на здабычу. Трэба заўважыць, што за апошнiя некалькi гадоў колькасць раёнаў, дзе зацверджаны лiмiты i вядзецца прамысловая нарыхтоўка вiнаграднага смаўжа, павялiчылася. Справа ў тым, што фiрма штогод рассяляе па раёну, дзе вядзецца нарыхтоўка, недзе ў пяцi новых месцах смаўжа, такiм чынам павялiчваючы колькасць пунктаў лакалiзацыi дадзенага вiда. Ужо праз некалькi гадоў у такiх месцах можна весцi збор далiкатэсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць