Грамадства22

Маёмасьць Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі будзе арыштавана

Чарговы раўнд вайны паміж Беларусьсю і Латвіяй.

На гэтым тыдні Рыскі акруговы суд вырашыць лёс санаторыю «Беларусь»: кампанія T.E.K.Group LLC хоча за даўгі арыштаваць маёмасьць Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2006 г. санаторый «Беларусь» пазьбег вельмі сумнай рэчы: Юрмальскі суд спыніў судовы працэс кампаніі T.E.K.Group LLC, якая патрабавала арыштаваць дом адпачынку.

Гісторыя, у эпіцэнтры якой апынуўся санаторый «Беларусь», пачалася ў 2002 г. Тады кампанія T.E.K. Group LLC заключыла дамову з латвійскай фірмай Konsultācijas pakalpojumi. І вось кансультацыйная фірма параіла T.E.K. Group LLC выдатную зьдзелку: заключыць дамову з Адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі аб фінансаваньні закупак сырой нафты ў Расеі.

Нафта прызначалася для Дзяржаўнага вытворча‑гандёвага УП «Белая Русь», кіраўніком якога і зьяўлялася Адміністрацыя Лукашэнкі. Аднак «Белая Русь» пасьпяхова разарылася, а кіраўніцтва фірмы села ў турму. У выніку T.E.K. Group LLC, згодна з умовамі дамовы, вырашыла судовым шляхам спагнаць страты з Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі і кампаніі Konsultācijas pakalpojumi. А для забесьпячэньня пазову афшорка патрабавала накласьці арышт на маёмасьць Беларусі ў Латвіі — санаторый «Беларусь». Пры гэтым T.E.K. Group LLC прад’явіла да выкананьня ў Юрмальскі суд рашэньне міжнароднага арбітражнага суда Гандлёва‑прамысловай палаты РФ.

Аднак Юрмальскі суд палічыў, што арыштоўваць маёмасьць трэба ня ў Латвіі, а ў Беларусі. Рыскі акруговы суд і мусіць даць ацэнку гэтаму рашэньню.

Не да канца таксама ясны лёс санаторыю «Бурштынавы бераг», што належыць Расеі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць