Улада33

Мясніковіч — прэм'еру Кыргызстана: Нашы дзверы адкрытыя

«Калі ў вас будуць пажаданні — нашы дзверы адкрытыя, мы гатовыя абмяркоўваць з вамі пытанні супрацоўніцтва», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч прэм’ер-міністру Кыргызстана Жантора Сатыбалдыеву 28 верасня ў Ялце падчас двухбаковай сустрэчы.

Як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, прэм’еры дзвюх краін абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і магчымасці рэалізацыі новых сумесных праектаў.

Мясніковіч адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў партнёрстве з Кыргызстанам і выкананні запланаваных праектаў.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Кыргызстана заявіў, што ў якасці прыярытэтных для дзвюх краін выступаюць праекты ў машынабудаванні. Кыргызстан зацікаўлены ў выкананні дасягнутых раней з Беларуссю дамоўленасцяў і рэалізацыі сумесных праектаў.

Нагадаем, 24 жніўня ўлады Кыргызстана адклікалі з Мінска свайго пасла пасля неаднаразовых беспаспяховых зваротаў да беларускіх улад з патрабаваннем выдаць абвешчаных у міжнародны вышук сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Спікер парламента Кыргызстана Астлбек Жээнбекаў 27 верасня з трыбуны 67-й сесіі Генасамблеі ААН заклікаў улады Беларусі выдаць абвешчаных у вышук сваякоў былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

«Мы ўсё яшчэ спадзяёмся, што ўлады Беларусі, якая з’яўляецца саюзнікам Кыргызстана ў межах АДКБ і ЕўрАзЭС і ўзяла на сябе абавязацельствы ў межах палажэнняў Мінскай і Кішынёўскай канвенцый, выкажуць сваю прыхільнасць міжнародна-прававым абавязацельствам і выдадуць сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, якія хаваюцца на яе тэрыторыі і нават маюць беларускія пашпарты», — заявіў Жээнбекаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць