Улада1010

Лукашэнка праінфармаваў Пуціна аб сітуацыі на мяжы

Кіраўнікі дзвюх краін правялі перамовы ў Сочы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 15 верасня ў Сочы «разгледзелі шырокае кола пытанняў як двухбаковых адносінаў, так і ўзаемадзеяння ў межах розных інтэграцыйных аб’яднанняў, абмяняліся думкамі па актуальных тэмах сусветнага парадку дня». Такое паведамленне па выніках сустрэчы ў Сочы распаўсюдзіла вечарам прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

«Прэзідэнты таксама абмеркавалі гандлёва-экарнамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, рэалізацыю буйных сумесных праектаў, у тым ліку будаўніцтва Беларускай АЭС.
У якасці важнага пазітыўнага моманту быў адзначаны рост тавараабароту», — гаворыцца ў паведамленні.

«Ёсць пытанні, якія трэба абмеркаваць. «Магчыма, яны маюць патрэбу ў прыняцці нейкіх рашэнняў.
Я думаю, у хуткім часе нават у межах Вышэйшага дзяржсавета, калі мы вызначымся па даце, мы зможам сабрацца і прыняць шэраг рашэнняў», — цытуе Лукашэнку прэс-служба.

У паведамленні прыводзяцца словы Пуціна пра тое, што беларуска-расійскія двухбаковыя сувязі «развіваюцца вельмі добра», а ў «інтэграцыйных праектах» ёсць «станоўчае развіццё»,
ва ўсіх трох краін (Беларусь, Казахстан, Расія) «назіраецца вельмі добрая дынаміка». «Гандлёва-эканамічныя сувязі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва ўзрастае», — цытуе прэс-служба Пуціна.

Лукашэнка пагадзіўся з тым, што ў эканоміцы «сітуацыя нармальная, і ў інтэграцыі вельмі станоўчыя працэсы ідуць, павялічваецца тавараабарот».

Разам з тым ён заявіў, што хацеў бы праінфармаваць Пуціна аб сітуацыі на саюзнай мяжы. «Не такая яна добрая, на жаль, асабліва з пункту гледжання міграцыі…
Усплёск вельмі моцны, мы павінны будзем зразумець: чаму і адкуль гэта», — сказаў Лукашэнка.

Падчас сустрэчы, паведамляе прэс-служба, «Уладзімір Пуцін расказаў Аляксандру Лукашэнку аб выніках працы саміта АТЭС». «У тым ліку ён зазначыў, што ў сваіх выступленнях на саміце неаднаразова падкрэсліваў той факт, што Расія прадстаўляе не толькі ўласныя інтарэсы, але таксама інтарэсы ўсяго Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні.

«Падчас сённяшніх перамоў размова таксама ішла пра тое, каб 19 снежня ў Маскве правесці саміты АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза», — паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць