Здарэнні44

Жыхар Гомеля год гвалціў 14-гадовую падчарку

У Гомельскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага вясковага жыхара, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166 (згвалтаванне, учыненае паўторна, заведама малалетняй), ч. 1 арт. 205 (крадзеж), арт. 186 (пагроза забойствам) Крымінальнага кодэкса.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава,

ад лета 2011 года да вясны 2012 года абвінавачваны неаднаразова здзяйсняў са сваёй падчаркай, 1998 года нараджэння, гвалтоўны полавы акт, пагражаючы расправай і ужываючы да яе фізічную сілу.

У маі 2012 абвінавачваны, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся па месцы жыхарства і пачуўшы адмову падчарыцы ад паездкі з ім на працу ў начную змену, стаў пагражаць ёй забойствам.

Пагрозы мужчына суправаджаў дэманстрацыяй сякеры і ў выніку нанёс ёй удар па кухоннага шафе.
Маці школьніцы, якая прысутнічала пры скандале, патэлефанавала ў міліцыю.

Неўзабаве была выяўлена ўся супрацьпраўная дзейнасць абвінавачанага. У ходзе расследавання крымінальнай справы былі дапытаныя сведкі, праведзены судова-медыцынскія экспертызы.

Абвінавачаны не адмаўляе факт учыненых ім злачынстваў, у тым ліку крадзяжы ў суседняй вёсцы.

Вытворчасць следчых дзеянняў завершана. Крымінальная справа накіраваная ў суд.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць