Улада22

АГП заклікае Лукашэнку адмяніць цэнзуру выступаў кандыдатаў

І адправіць Ярмошыну на заслужаны адпачынак.

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) заклікае Аляксандра Лукашэнку адмяніць цэнзуру выступленняў кандыдатаў у дэпутаты і адправіць кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну "на заслужаны адпачынак". Такая сутнасць адкрытага ліста на імя кіраўніка дзяржавы, паведаміў журналістам 29 жніўня ў Мінску лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Нагодай для ліста стала забарона на трансляцыю па тэлебачанні ролікаў кандыдатаў у дэпутаты ад АГП, якія заклікаюць да байкоту парламенцкіх выбараў.

Лябедзька падкрэсліў, што адозва адрасаваная менавіта Лукашэнку, а не ЦВК, бо, паводле яго слоў, "сцэнарыі ўсіх выбарчых кампаній пішуцца ў "Чырвоным доме".

У лісце гаворыцца аб тым, што "выбарчая кампанія яшчэ не падышла і да экватара, а ўжо захлынаецца ад скандалаў", што ў краіне сістэматычна парушаецца Канстытуцыя. "Цяперашняя выбарчая кампанія не дазваляе грамадзянам выказаць сваё волевыяўленне шляхам выбару самых годных кандыдатаў у галоўны заканадаўчы орган краіны. Прадстаўнікам АГП, напрыклад, не даюць магчымасці выступіць перад грамадзянамі ні па радыё, ні па тэлебачанні. Ім ставіцца ў віну тое, што яны прапагандуюць байкот выбараў", — пішуць аўтары.

АГП заклікае Лукашэнку ўстараніць двайныя стандарты і нагадваюць кіраўніку дзяржавы яго ж словы: "Я ні за каго не буду галасаваць, усё адно падмануць, я не пайду галасаваць".
Такую заяву Лукашэнка зрабіў у тэлеэфіры 20 красавіка 1995 года.

"Чаму ж нам у 2012 годзе не дазваляюць паўтарыць гэтыя ж словы?" — пацікавіўся Анатоль Лябедзька.

АГП таксама просіць кіраўніка дзяржавы растлумачыць, чаму фраза з агітацыйных ролікаў кандыдатаў "Лукашэнка і яго сістэма — гэта тупік" трапляе пад цэнзуру.
"Гэта ж не абраза, а пытанне для абмеркавання, і ў нас ёсць факты, якімі мы можам яе абгрунтаваць", — падкрэсліў лідар партыі.

Ён паведаміў, што ў лісце ўтрымліваецца просьба "ўздзейнічаць на спадарыню Ярмошыну і сказаць ёй, каб яна не захаплялася жангляваннем лічбаў". "Дый наогул, было б лагічным адправіць яе на заслужаны адпачынак. Свой унёсак ва ўдасканаленне і развіццё выбарчага працэсу ў Беларусі яна зрабіла", — працытаваў Лябедзька ўрывак ліста.

АГП звярнулася да незалежных СМІ Беларусі з просьбай аказаць інфармацыйную падтрымку тым кандыдатам, чые выступленні не выпусціла ў эфір цэнзура.

Лябедзька таксама паведаміў, што сёння ў 19.00 у мінскім мікрараёне Вяснянка, каля магазіна "Суседзі", адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў АГП з выбаршчыкамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць