Здарэнні22

У Віцебску пад коламі машыны загінула 14-гадовая

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, 4 жніўня ў 23.15 32-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамашынай "Фольксваген-Пасат", наехаў на 14-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Дзяўчынка ад атрыманых траўм памерла на месцы здарэння. Кіроўца з месца здарэння ўцёк, але ўжо праз некалькі хвілін быў затрыманы.

Паводле звестак МУС, 5 жніўня ў вёсцы Рыкуны Мёрскага раёна Віцебскай вобласці ў 17.00 жыхар вёскі Дрыгучы 1975 года нараджэння, кіруючы трактарам, наехаў на хлопчыка 2003 года нараджэння, мясцовага жыхара, які загінуў.

Паблізу вёскі Заходы Шклоўскага раёна 4 жніўня ў 06.55 непрацуючы жыхар Быхава 1970 года нараджэння, кіруючы "Аўдзі", сутыкнуўся з аўтамашынай "Жыгулі", якая рухалася ў спадарожным напрамку і якой кіраваў жыхар Горак 1952 года нараджэння. Машына "Жыгулі" з'ехала ў кювет і перакулілася, у выніку чаго вадзіцель загінуў, а яго ўнук 2007 года нараджэння, жыхар Горак, змешчаны ў бальніцу.

Паводле інфармацыі УДАІ МУС, за мінулую пятніцу і выхадныя дні на дарогах краіны зарэгістравана 771 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Учынена 58 ДТЗ, у якіх 10 чалавек загінулі, 61 атрымаў раненні. Сярод тых, хто атрымаў у ДТЗ смяротныя траўмы, — шэсць пешаходаў, адзін веласіпедыст, два кіроўцы і пасажыр.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення затрыманы 542 кіроўцы. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафавана 5.608 вадзіцеляў. 1.546 пешаходаў прыцягнута да адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху, з іх 345 за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Праігнаравалі абавязковае выкарыстанне рамянёў бяспекі 1.503 вадзіцелі і пасажыры.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць