Грамадства88

У Змітра Дашкевіча — запаленне лёгкіх

Ён змешчаны ў медсанчастку.

У палітвязня Змітра Дашкевіча, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, выяўлена запаленне лёгкіх — аднабаковая пнеўманія. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла нявеста Змітра, лідарка «Маладога фронту» Наста Палажанка.

Нагадаем, што Зміцер Дашкевіч больш за 1,5 года знаходзіцца за кратамі.

Зміцер быў затрыманы разам са сваім таварышам па МФ Эдуардам Лобавым 18 снежня 2010 года, напярэдадні выбараў прэзідэнта, па абвінавачанні ў збіванні двух мінчан. І Дашкевіч, і Лобаў катэгарычна адмаўлялі абвінавачанні, але суд прызнаў іх вінаватымі. 24 сакавіка 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У месцах пазбаўлення волі Дашкевічу неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але ён адмаўляўся гэта зрабіць. У апошні час лідар «Маладога фронту» перыядычна памяшчаецца ў штрафны ізалятар калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць), дзе ён адбывае пакаранне.

Нядаўна ў дачыненні да Дашкевіча распачалі новую справу — па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
У выпадку прызнання віны Дашкевічу пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года (цяпер яму застаецца адбыць пяць месяцаў пакарання).

Усе судовыя працэсы па справах Змітра Дашкевіча былі расцэненыя праваабаронцамі як палітычна матываваныя, а арганізацыя «Міжнародная амністыя» двойчы прызнавала яго вязнем сумлення.

20 ліпеня Змітру Дашкевічу споўніўся 31 год.

Яму можна адправіць ліст або паштоўку. Адрас наступны:

Зміцер Дашкевіч
папраўчая калонія № 13
вул. Савецкая, 205
г. Глыбокае,
Віцебская вобл., 211791.

Таксама можна даць тэлеграму, патэлефанаваўшы са свайго гарадскога тэлефона нумара на нумар 166.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве23

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве23

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць