Культура33

Пераможцам «Славянскага базару» стаў спявак з Македоніі

Беларус Яўген Славіч — на 7-м месцы.

Пераможцам XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2012» на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» стаў прадстаўнік Македоніі Бобан Майсоўскі, які набраў па выніках двух дзён конкурсу 199 балаў.

Другое месца заняла Саманта Ціна з Латвіі, што адстала ад македонца на два балы. Трэцяе месца — ва ўкраінкі Галіны Конах (192 балы).

Беларус Яўген Славіч заняў на конкурсе 7-е месца.

Астатнія ўдзельнікі завяршаюць конкурс з наступнымі вынікамі:

Фэдэрыка Марынары (Італія) — 187 балаў;

Славіна Калканджыева (Балгарыя) — 185 балаў;

Дарыя Габдул (Казахстан) — 184 балы;

Яўген Славіч (Беларусь) 183 балы;

Руслан (Арменія) — 183 балы;

Саша Сонг (Літва) — 180 балаў;

Луселіа Ролдан (Куба) — 179 балаў;

Сюзана Дзініч (Сербія) — 176 балаў;

Анастасія (Расія) — 175 балаў;

Аляксандру (Румынія) — 172 бала;

Алена Трыбой (Малдова) — 172 бала;

Давід Гром (Славенія) — 171 бал;

Джорджэ Яванчыч (Боснія і Герцагавіна) — 168 балаў;

Міхаела Наскова (Чэхія) — 166 балаў;

Карына (Эстонія) — 165 балаў;

Карына Газіянц (Узбекістан) — 162 балы;

Іва (Чарнагорыя) — 154 балы.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел 20 выканаўцаў з дваццаці краін. Прадстаўніца Харватыі Ніка Антолас па невядомых прычынах у Віцебск не прыехала.

У першы дзень конкурсу, 14 ліпеня, удзельнікі выконвалі песню на нацыянальнай мове пад фанаграму «мінус адзін». Сёння яны выступалі з песняй на адной з славянскіх моў пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Пасля выканання песні ўдзельнікі таксама прамаўлялі прызнанне ў каханні на сваёй нацыянальнай мове.

Ганараванне пераможцаў адбудзецца 16 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае ў падарунак 15 тысяч даляраў, першай прэміі — 9 тысяч, другі — 6 тысяч, трэцяй — 3 тысячы даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў23

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну3

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць