Спорт22

«Дынама» будзе нялёгка

Стаў вядомы каляндар і склад дывізіёнаў новага сезона КХЛ.

Сёння на прэс-канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі, прысвечанай фармаванню календара на сезон-2012/13, стала вядома, што рэгулярны чэмпіянат стартуе 4 верасня, а скончыцца 17 лютага, паведамляе «Спорт-Экспресс».

Усяго ў рэгулярным чэмпіянаце каманды правядуць па 52 матчы.

Заходняя канферэнцыя:

Дывізіён Баброва: «Віцязь», «Дынама» Масква, «Дынама» Рыга, «Леў», «Слован», СКА, «Данбас».

Дывізіён Тарасава: «Атлант» Мыцішчы, «Дынама» Мінск, «Лакаматыў» Яраслаўль, «Северсталь» Чарапавец, «Спартак» Масква, «Тарпеда» Ніжні Ноўгарад, ЦСКА Масква.

Усходняя канферэнцыя:

Дывізіён Харламава: «Аўтамабіліст», «Ак Барс», «Металург» Магнітагорск, «Нафтахімік», «Трактар​​», «Югра».

Дывізіён Чарнышова: «Авангард», «Амур», «Барыс», «Металург» Навакузнецк, «Салават Юлаеў», «Сібір».

З камандамі да сваім дывізіёне мінчане (трэнер — Кары Хейкіля) правядуць па чатыры гульні, таксама чатыры гульні будуць праведзеныя з рыжскімі дынамаўцамі.

Першы матч у новым сезоне «Дынама» згуляе ў гасцях з «Нафтахімікам» (6 верасня).

8 верасня гульня на выездзе з «Ак Барсам», а 10 — з «Салават Юлаевым».

Першы матч у Мінску пройдзе 13 верасня, у сталіцу Беларусі прыедзе навічок КХЛ славацкі «Слован». 15 верасня — гульня з ЦСКА.

Два апошнія сезоны мінскае «Дынама» пад кіраўніцтвам Марэка Сікоры, што ў сакавіку завяршыў трэнерскую кар’еру, прабівалася ў плэй-оф, але выбывала ў першым коле.

Поўны каляндар матчаў «Дынама»

.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць