Культура99

Вялікае Княства, Скарына — і чырвона-зялёны сцяг

Або асаблівасці гістарычнай памяці беларусаў.

Другая частка даследавання, праведзенага грамадскай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і лабараторыяй «Новак» у сакавіку 2012 года, была прысвечаная пытанню гістарычнай памяці беларусаў.

Калі пачалася Беларусь? У часы Полацкага княства або ВКЛ? Дзе вытокі нашай дзяржаўнасці: у БНР ці ў БССР?

14,6% не змаглі адказаць на гэтае пытанне ўвогуле.

Што да тых, хто ўсё-ткі вызначыўся, дык смела можна сцвярджаць: беларусы лічаць, што беларуская дзяржава мае карані ў Сярэднявеччы. 25% мяркуюць, што Полацкае і Тураўскае княствы былі першымі беларускімі дзяржавамі,

а 44,8% апытаных мяркуе, што першая беларуская дзяржава — ВКЛ,
прычым так лічаць і маладыя людзі, якім гэта выкладаецца ў школе, і прадстаўнікі сталага пакалення.

На баку БССР — 18,2% супраць 9,9% на баку БНР як крыніцы беларускай дзяржаўнасці.
Такім чынам адрыў «савецкасці» ад «нацыянал-дэмакратычнасці» ў поглядах на вытокі нашай дзяржавы зусім нязначны, усяго 8%.

Але нягледзячы на тое, што, на думку рэспандэнтаў, вытокі Беларусі — у Сярэднявеччы,

67,5% рэспандэнтаў лічаць сваімі сімваламі дзейныя дзяржаўныя герб і сцяг. Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» лічаць сваім сімвалам толькі 9,7% апытаных.

Наступнае пытанне гучала так: «Калі беларускі гістарычны дзеяч, дык гэта…» Людзям прапаноўвалася самім называць гістарычных асобаў:

Францыск Скарына (20,6%), Пётр Машэраў (9,9%), Кастусь Каліноўскі (8,4%), Ефрасіння Полацкая (4,5%), Аляксандр Лукашэнка (2,2%), Тадэвуш Касцюшка (2,2%), Леў Сапега (1,6%), Вітаўт (1,0%).
Астатнія постаці набралі меней за 1% «прыхільнікаў». Не змаглі даць адказу на гэтае пытанне 40,5% рэспандэнтаў.

Калі людзям прапаноўвалі варыянты адказаў, то былі наступныя вынікі: Францыска Скарыну ведаюць 95,7% апытаных, Ефрасінню Полацкую — 92,9%, Кастуся Каліноўскага — 76,2%, Тадэвуша Касцюшку — 70,2%, Веру Харужую — 63,5%, Вітаўта — 47,1%, Льва Сапегу — 46,9%, Усяслава Чарадзея — 38,2%, Алену Мазанік — 23,1%, Змітра Жылуновіча — 15,5%.

Беларусы ведаюць гістарычных асобаў, але гэтыя асобы недастаткова раскручаныя ў грамадстве для ўяўлення пра іх як пра нацыянальных герояў.

Пра гэта ж сведчаць і адказы на пытанне «Каму варта паставіць помнік у вашым горадзе»: амаль 72% мінчукоў і 83,3% немінчукоў не ведаюць, што адказаць на гэтае пытанне.
У Мінску Машэраў выйграе ў Скарыны (7,5% супраць 3,0%), не ў Мінску Скарына выйграе ў воінаў Другой сусветнай (1,6% супраць 1,1%) і ў Якуба Коласа (0,8%). Таксама ў Мінску 2,3% беларусаў паставілі б помнік Каліноўскаму, 1,7% — Лукашэнку, 1,2% — Васілю Быкаву.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда34

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка ў сінім футры стала тварам часопіса Esquire ФОТА7

Кіраваць выбарам пляцоўкі для могільніка ядзерных адкідаў будзе былы супрацоўнік КДБ2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»5

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі3

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?13

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых5

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»8

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда34

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць