Тэатр

У Музычным тэатры сёння — прэм’ера мюзікла «Вестсайдская гісторыя»

Прэм’ерны паказ амерыканскага мюзікла «Вестсайдская гісторыя» пройдзе 23 і 24 мая на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (БДАМТ).

«Праца над гэтай першай у Беларусі ліцэнзійнай пастаноўкай амерыканскага мюзікла заняла два гады напружанай працы многіх людзей, у ліку якіх — таленавітыя артысты БДАМТ», — адзначаецца ў паведамленні пасольства ЗША.

Адбудзецца 50 паказаў «Вестсайдскай гісторыі» ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, такіх як Гомель, дзе спектакль запланаваны на 13 чэрвеня. Месцы і даты правядзення спектакляў будуць аб’яўляцца на працягу года.

У межах падтрымкі гэтага праекта пасольства ЗША фінансавала куплю ў амерыканскага праваўладальніка ліцэнзіі на пастаноўку і паказ тэрмінам на адзін год, дапамагло тэатру ў пошуку зацікаўленых у пастаноўцы «Вестсайдскай гісторыі» амерыканскіх спецыялістаў.

«Дзякуючы пасольству ў Беларусь са ЗША змаглі прыехаць харэографы Пол Эмерсан і Джэйсан Ігнасія, якія займаліся адборам артыстаў і наступнымі рэпетыцыямі з трупай, а таксама амерыканскі дырыжор Філіп Сіманс, які будзе дырыжыраваць на прэм’еры. Пасольства таксама перадало ў дар тэатру перкусійныя інструменты і мікрафоны, якія будуць выкарыстаны на спектаклях», — адзначаецца ў паведамленні.

Падчас працы па пастаноўцы «Вестсайдскай гісторыі» былі ажыццёўлены і іншыя праекты. У чэрвені 2011 года Філіп Сіманс удзельнічаў у арганізаваным БГАМТ канцэрце «Шэдэўры сусветнай оперы пад адкрытым небам», а харэографы і танцоры амерыканскай «Компані Е» — у сумеснай праграме «Начное брадвейскае шоу», складзенае з урыўкаў вядомых брадвейскіх мюзіклаў. «Начное брадвейскае шоу» будзе паказана ў Брэсце 6 чэрвеня, у Мінску — 8-га.

Каментары

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць