Грамадства3131

Беларускамоўная навука стане «больш кампактнай»

Бліжэйшым часам у Нацыянальнай акадэміі навук могуць быць ліквідаваныя Інстытут мовы і літаратуры і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.

На іх базе плануецца адзіная структура кшталту цэнтра гуманітарных навук.

Адпаведны праект ужо падрыхтаваны і чакае падпісання.

Як вядома, яшчэ ў лютым Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу кардынальна рэфармаваць акадэмію.

«Нам неабходна сур’ёзна задумацца над тым, ці патрэбна краіне грувасткая і такая шматпрофільная Акадэмія навук? — адзначыў Лукашэнка і папярэдзіў: — Дробнымі перастаноўкамі адбіцца не атрымаецца. Стымуляваць Акадэмію навук, у цэлым навуку ў Беларусі да рэформаў мы будзем найбольш эфектыўным спосабам — рублём, скарачаючы бюджэтныя фінансаванні і адначасова патрабуючы павышэння яе аддачы».

«Пажаданне» Лукашэнкі было пачутае. Вось толькі гэтыя «акадэмічныя рэформы» чамусьці вырашылі пачаць менавіта з беларускамоўнай навукі.

Згодна з праектам, пад ліквідацыю падпадаюць Інстытут мовы і літаратуры і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. На іх базе плануецца стварыць адзіную структуру кшталту цэнтра гуманітарных навук.

— Праект пакуль не падпісаны, таму сказаць штосьці канкрэтнае немагчыма, — адзначыў у інтэрв’ю «Салідарнасці» дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Аляксандр Лакотка. — Усё гэта ідзе ў агульным кантэксце рэфармавання акадэмічнай сістэмы і арганізацыі навукі ў краіне. У цэлым, рэарганізацыя навукі патрэбная. З другога боку, трэба, каб навука была сумаштабная краіне, сумаштабная валаваму прадукту, які напрацоўваецца, сумаштабна патрабуемым інавацыям, якія ад навукі чакаюць, каб адпавядала канкрэтным задачам.

Трэба адзначыць, што гэта не першая спроба зрабіць беларускамоўную навуку «больш кампактнай». Так у 2008 годзе ў Акадэміі навук ліквідавалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. На іх базе і быў утвораны сённяшні Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, які, як мы бачым, зноў стаіць на парозе чарговай рэарганізацыі.

Мінулае аб’яднанне адгукнулася для беларускамоўнай навукі скарачэннем кадраў і адназначна не ўзняло навуковыя даследаванні на якасна новы ўзровень.

За гэты час па беларускай мове не было абаронена ніводнай доктарскай дысертацыі, значна скарацілася колькасць абароненых кандыдацкіх прац.

Як адаб’юцца сённяшнія «рэформы» на агульным стане беларускамоўнай навукі таксама ўявіць не цяжка. Па-першае, відавочна, што, губляючы статус асобнага акадэмічнага інстытута, кожная з гэтых структур губляе адпаведна і навуковы прэстыж.

Што да ўласна беларускай мовы, то адсутнасць у краіне асобнага інстытута мовазнаўства і літаратуразнаўства негатыўна адаб’ецца на развіцці нацыянальнай самасвядомасці. Нават за савецкім часам, калі «беларускае пытанне» было адсунута на другі план, працавалі тры асобныя ўстановы — інстытуты мовазнаўства, літаратуры, мастацтвазнаўства. Напрыклад, ва Украіне зараз дзейнічаюць адразу два інстытуты, якія займаюцца толькі пытаннямі лінгвістыкі — Інстытут украінскай мовы і Інстытут мовазнаўства. У склад Расійскай Акадэміі навук уваходзяць Інстытут лінгвістычных даследаванняў, Інстытут мовазнаўства, Інстытут рускай мовы і цэлы шэраг рэгіянальных мовазнаўчых інстытутаў.

У 2013 годзе ў Беларусі будзе праходзіць Міжнародны з’езд славістаў. Па ўсім відаць, што гэты прэстыжны форум адбудзецца ўжо ў краіне, дзе не будзе існаваць нават асобнага інстытута мовы.

Ліквідацыя інстытутаў, зразумела, пацягне за сабой скарачэнне штатаў і іншыя, больш дробныя праблемы.

Пакуль гэты праект знаходзіцца ў стадыі падпісання.
Але, мяркуючы па тэндэнцыях, канчатковае рашэнне — толькі справа часу. З кожным годам беларускамоўная навука ўсё больш раствараецца ў паветры.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць