Здарэнні

Вінаваты ў рэзанансным ДТЗ у Мінску прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі

Трое чалавек тады загінулі і памерлі ад ран, 18-гадовая дзяўчына атрымала цяжкія траўмы.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў непрацуючага жыхара сталіцы 1985 года нараджэння вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх ці больш асоб). Малады чалавек прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі — максімальнага пакарання за такое злачынства, паведаміўнамеснік пракурора Фрунзенскага раёна Цімафей Канода.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў ноч з 30 на 31 снежня 2011 года.

Абвінавачаны ў стане алкагольнага ап’янення (2,55 праміле) і без права кіравання транспартнымі сродкамі, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Опель-Мерыва», рухаўся па вуліцы Кунцаўшчына ў бок вуліцы Калеснікава з хуткасцю не менш як 120 км/гадз і вылецеў на чырвонае святло на скрыжаванне з вуліцай Матусевіча. Тут адбылося сутыкненне з «Таётай-Авенсіс», якая выехала на скрыжаванне на дазвольны сігнал святлафора.

У выніку на месцы аварыі загінула 26-гадовая мінчанка, пасажырка «Таёты». Вадзіцель гэтай машыны атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у бальніцы 8 студзеня. Дваццацігадовая пасажырка «Опеля», жыхарка Салігорска, якая вучылася ў Мінску ў каледжы, памерла ў бальніцы 31 снежня. Яшчэ адна пасажырка «Опеля», 18-гадовая мінчанка, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Прысуд быў вынесены 29 сакавіка і набыў моц 30 красавіка.

У 2011 годзе на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы здарылася 165 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 14 чалавек загінулі і 186 былі траўмаваны (у 2010 годзе — адпаведна 153, 15 і 178).

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»55

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім92

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

Памёр ксёндз Ян Сарэла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»55

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць