Кіно11

У Беларусь едуць індыйскія кінапрадзюсары

23 сакавіка ў Мінску на сустрэчы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Індыі з намеснікам міністра культуры Тадэвушам Стружэцкім дасягнута дамоўленасць аб прыездзе ў Беларусь індыйскіх кінапрадзюсараў. Аб гэтым паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская.

Паводле яе слоў, падчас гэтага магчымага прыезду плануецца абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў кінасферы і ўдзелу індыйскіх кінематаграфістаў у Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».

Як паведаміла Смольская, сустрэча была арганізавана па ініцыятыве прадстаўнікоў індыйскага офіса тэлеканала Asian News Channel: дырэктара і галоўнага рэдактара Санджыв Малік і старшыні аддзела па развіцці дзелавых сувязяў Раміт Каўр.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні двухбаковага беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Асабліва была засяроджана ўвага на праграме супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Індыі ў сферы культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і друку на 2012–2014 гады, якая рыхтуецца да падпісання ў 2012 годзе.

Была таксама абмеркавана магчымасць запрашэння індыйскіх танцавальных калектываў для ўдзелу ў фестывалі «Сожскі карагод».

Акрамя таго, на сустрэчы была адзначана зацікаўленасць індыйскага боку ў супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі культуры Беларусі.

Улічваючы цікавасць бакоў да далейшага ўмацавання беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, удзельнікі сустрэчы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па розных кірунках адносін у сферы культуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць