Эканоміка

Мінгандаль акрэсліў пералік элітнага алкаголю

У Беларусі акрэслены пералік алкагольных напояў на 2012 год, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы,
паведаміла начальнік упраўлення спажывецкага рынку харчовых тавараў Мінгандлю Любоў Язэпчык.

«Гэта дазволіць пашырыць асартымент элітнай алкагольнай прадукцыі ў рэстаранах, кавярнях, буйных гандлёвых цэнтрах, якія маюць аддзелы калекцыйных напояў. Як і іншая элітная прадукцыя, яна мае пэўнае кола спажыўцоў. Пералік напояў пашыраны з улікам практыкі прымянення. Увазная прадукцыя не створыць канкурэнцыі беларускім вытворцам, таму што яны яе не вырабляюць», — адзначыла Любоў Язэпчык.

Адпаведны пералік замацаваны пастановай Міністэрства гандлю ад 3 студзеня 2012 № 1 «Аб акрэсленні пераліку алкагольных напояў, на ажыццяўленне імпарту якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, на 2012 год».

У пералік увайшлі шэсць найменняў элітнага шампанскага, што вырабляецца ў Францыі: «Мает і Шандон», «Удава Кліко», «Дом Перыньён», «Крышталь», «Мум», «Пэр’е Жуэт».

Пералік каньякоў пашырыўся на чатыры найменні, віскі — на 19. Пералік каньякоў французскіх вытворцаў налічвае 32 назвы, армянскіх — восем, унесеныя тры найменні малдаўскіх каньякоў вытрымкай больш за дзесяць гадоў.

Істотна пашыраны пералік віскі — у яго ўвайшлі 63 найменні. Сярод краін-пастаўшчыкоў — Шатландыя, Вялікабрытанія, ЗША, Ірландыя, Канада. Таксама ў пералік увайшлі пяць найменняў рому і чатыры найменні джыну.

Для вінаграднага віна вызначаная мінімальная цана на складзе вытворцы ў памеры не менш за дзесяць еўра за адну бутэльку.

У Беларусі права на імпарт алкагольнай прадукцыі, якая ўвайшла ў пералік, атрымліваюць кампаніі, памер статутнага фонду якіх складае не менш як 250 тыс. еўра. Таксама імпарцёр павінен мець ліцэнзію на абарот алкагольнай прадукцыі і атрымаць у Мінгандлі ліцэнзію на імпарт алкагольнай прадукцыі. Для атрымання ліцэнзіі прэтэндэнт павінен прадставіць кантракт з кампаніяй вытворцам і спецыфікацыю прадукцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць