Эканоміка

«Амкадор» плануе запусціць ліцейны завод у Жодзіне

Адзін з галоўных беларускіх машынабудаўнікоў ААТ «Амкадор» плануе вытворчасць спецыяльных машын, арыентуючы холдынг на экспарт.
У сувязі з гэтым распрацоўваецца праект будаўніцтва ліцейнага завода на пляцоўцы ў Жодзіне.

ААТ «Амкадор» атрымала крэдыт ад Еўразійскага банка развіцця. 75 млн даляраў з яго пойдуць на вытворчасць спецыяльных машын. Для выпуску прадпрыемству неабходна ліццё сусветнага ўзроўню. У беларускага — вялікі адсотак браку, прызналі ў кіраўніцтве кампаніі. Таму «Амкадор» прапрацоўвае фінансаванне будаўніцтва ўласнага ліцейнага завода на пляцоўцы ў Жодзіне.

Завод плануецца запусціць на працягу трох гадоў. Прадпрыемства будзе выпускаць тры выгляду таварнага чыгуну і вырабы з алюмінію. Такім чынам ААТ «Амкадор» разлічвае знізіць сабекошт прадукцыі і ў разы палепшыць якасць.

Старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін паведаміў, што кампанія мае павялічыць аб’ём вытворчасці больш чым у 3 разы. Будзе пабудавана або выкуплена больш за 400 тысяч квадратных метраў.

Раней у 2011 годзе «Амкадор» ужо набыў 3 заводы, але, па словах А. Шакуціна, прадпрыемству не хапае наяўных вытворчых плошчаў. Вытворчыя пляцоўкі «Амкадора» размяшчаюцца па ўсёй Беларусі, а таксама ў Расіі (Бранск).

З пазіцыі экалогіі і аховы працы ліцейная вытворчасць — адна з самых небяспечных.
Адходы ліцейнай вытворчасці, выкіды ў атмасферу згубна ўплываюць на экалагічную раўнавагу. Тэхналагічныя працэсы вырабу адлівак характарызуюцца вялікай колькасцю аперацый, падчас выканання якіх выдзяляюцца пыл, аэразолі і газы. У паветраным асяроддзі ліцейных цэхаў, акрамя пылу, у вялікіх колькасцях змяшчаюцца аксіды вугляроду, вуглякіслы і сярністы газы, азот, вадарод, аэразолі, насычаныя аксідамі жалеза і марганцу, пары вуглевадародаў і інш. Крыніцамі забруджання з’яўляюцца плавільныя агрэгаты, печы тэрмічнай апрацоўкі, сушылкі для формаў, стрыжняў і каўшоў і да т.п.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ42

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ42

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць