Алесь Бяляцкі атрымаў спецыяльную ўзнагароду міністра замежных спраў Польшчы, заснаваную для праваабаронцаў.
Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, 12 снежня ў Варшаве міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі ўручыў
Кіраўнік польскай дыпламатыі зазначыў, што ўзнагарода Алесю Бяляцкаму —
гэта сімвал падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці і прызнання справядлівага чалавека.
«Мне хочацца, каб гэта ўзнагарода была сімвалам салідарнасці Польшчы і міру са справядлівым челавекам. Памятаю сказаныя Аляксандрам словы: „Наша краіна можа пайсці шляхам дэмакратычных зменаў або апынуцца ў стане няшчасця і глыбокага эканамічнага крызісу“. Зараз я кажу з упэўненасцю, што ў Беларусі могуць адбыцца змены. Беларусы выказалі сваю волю ўжо год таму і на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, калі была праведзена дэманстрацыя супраць фальшывых вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў Сікорскі.
Жонка Бяляцкага выказала ўдзячнасць за прызнанне і падтрымку.
«Гэты дыплом з’яўляецца знакам павагі да Алеся, знакам прызнання яго значнага ўнёску ў развіццё праваабарончага руху і абароны правоў чалавека.Я б хацела выказаць словы ўдзячнасці Міністэрству замежных спраў і ўсяму польскаму народу за тую прэмію, якую прысудзілі майму мужу», — сказала Пінчук.
***
Алесь Бяляцкі —
Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічыць вынесены праваабаронцу прыгавор палітычна матываваным і патрабуе ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.
29 лістапада Радослаў Сікорскі заявіў, што Польшча возьме ўдзел у кампенсацыі арыштаванай маёмасці Бяляцкага.
-
Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў
-
Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве
-
«Можа, Корж мяне і не памятае». Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, адкуль ведае Ваню Дзмітрыенку і Макса Каржа
Каментары