Усяго патроху66

Зіма прыйдзе толькі пад Новы год

Марозныя і снежныя перыяды будуць змяняцца непрацяглымі адлігамі

Сапраўды зімовы характар надвор’я, паводле папярэдняга прагнозу, чакаецца ў Беларусі ў студзені-лютым 2012 года.
Аб гэтым сёння паведаміў у час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА «Прагноз надвор’я: угадваем або вылічваем?» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Марозныя і снежныя перыяды будуць змяняцца непрацяглымі адлігамі.
У цэлым зімовы сезон будзе крыху халаднейшы за норму. Аднак цяпер назваць чысло, калі чакаюцца самыя моцныя маразы, сучасная прагнастычная навука не дае магчымасці, адзначыў спецыяліст. Найбольш верагодна, што яны прыйдуць у сярэдзіны зімы.

Снежань сёлета чакаецца цяплейшы, чым звычайна.
Так, анамальна цёплай выдалася першая дэкада снежня. Тэмпература паветра нават у начныя гадзіны складала ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Другая дэкада снежня па тэмпературнаму рэжыму будзе блізкай да сярэдніх шматгадовых даследаванняў. Ноччу прагназуецца ад нуля да мінус 5 градусаў. У канцы дэкады ў самыя халодныя ночы пры працяглых праясненнях паветра можа ахалоджвацца да мінус 14–19 градусаў. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у асобныя дні яна складзе 4–8 градусаў ніжэй за нуль. У трэцяй дэкадзе будзе пераважаць зімовы характар надвор’я. Начныя тэмпературы будуць вагацца ад 2–7 градусаў марозу да 8–15 градусаў.
На працягу адной-трох начэй пры пранікненні арктычнага паветра можа быць 16–23 градусы марозу.
Днём — нуль-мінус 7 градусаў. У найбольш халодныя дні чакаецца 8–14 градусаў марозу.

Ападкаў у снежні будзе дастаткова: амаль 110–135 працэнтаў месячнай нормы. У канцы месяца — снег і мокры снег.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?10

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны24

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць