Культура22

Выйшаў чарговы нумар «Запісаў БІНІМ»

Тэма нумару – Беларусы ў Нямеччыне.

Гэта 34-ы нумар штогадовіка-альманаха, прысвечаны даследаванню беларускай эміграцыі.

Тэма гэтага нумару — Беларусы ў Нямеччыне.

У ім друкуюцца даследаванні: Лявона Юрэвіча «Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту і нораваў з лагерных часоў», Вітаўта Кіпеля «Моладзь у лагерах Ды-Пі», Алеся Марговіча «Шлях беларускіх дзяцей у апошняю вайну», Барыса Данілюка «Лісты пра Остаўцаў і Дыпістаў у французскай зоне», Івонкі Сурвілы «Ды-Пі лагеры ў Даніі».

Таксама змешчаны лісты Антона Адамовіча і перапіска Людвіка Галубовіча (Зарэчнага) з Дзмітрыем Касмовічам,

а таксама ўспаміны Юрыя Сабалеўскага «Беларуская сялянска-работніцкая грамада», што ў 1960-я друкаваліся ў часопісе брытанскіх беларусаў «Аб’еднанне». Тут яны перадрукаваныя з грунтоўнай прадмовай гісторыка Аляксандра Пашкевіча.

У нумары таксама змешчаны артыкул Наталлі Гардзіенкі «Да гісторыі беларусаў у Мюнхенскім інстытуце вывучэння СССР» з бібліяграфіяй беларускіх перыёдыкаў установы.

Друкуецца падборка матэрыялаў, прысвечаных памяці мюнхенскага даследчыка Паўлы Урбана з яго ўспамінамі, артыкул Л.Юрэвіча пра Язэпа Варонкі, а таксама Андрэя Блінца «Яшчэ раз праз Наваградскі эскадрон Рагулі», у якім даследчык палемізуе з апошнімі даследаваннямі пра рагуляўцаў.

***

«Запісы БІНІМ» былі заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхене (1962–1960), З 12 па 24-ты выдаваліся ўНью-Ёрку (1974–1999). Ад 2001 г. (№ 25) «Запісы БІНІМ» — сумесны мінска-ньюёрскі праект.

***

Набыць "Запісы" можна ў "Акадэмкнізе", Кніжным салоне (Калініна, 5), кнігарні "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а), на knihi.by

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць