Літаратура55

«Чэсна гавара, не так вінаваты кароль, як правіцельственныя баламуты»

Выйшаў беларускі нумар часопіса «ПрайдзіСвет».

Інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» выпусціў 8-ы нумар «Аўтапартрэт з люстэркамі», прысвечаны беларускай літаратуры.

Што ў нумары?

Архіў часопіса «Узвышша», замежныя пераклады беларускай паэзіі, а таксама аўтапераклады. Сярод іншых цікавых тэкстаў — «Рэч Мялешкі». Гэта тая самая класічная «Прамова», аднак у перакладзе на трасянку — цяпер яе, па словах перакладчыцы Анкі Упалы, зразумее кожны.

«Чэсна гавара, не так вінаваты кароль, як тыя правіцельственныя баламуты, што пры ём сядзяць і круцяць. Многа тут такіх ёсць, што хоць наша косць, но сабачым мясам абрасла і ваняе, тыя члены правіцельства, што дзяруць нас і губяць. А з-за іх козняў наш чалавек прападае». Вось у такім выглядзе «Прамова Мялешкі» набывае другое жыццё.

І яшчэ:

ці ведаеце вы, чаму людзі не любяць беларускую літаратуру?
На гэтае пытанне адказвае Маргарыта Аляшкевіч у адмысловым эсэ, з якога можна даведацца, чаму засілле Зосяў і Змітракоў адмоўна ўплывае на імідж літаратуры.

Але і астатнія раздзелы новага нумару «ПрайдзіСвета» ні кроплі не горшыя.

«Збеглыя вобразы» — гэта пісьменнікі, якіх мы традыцыйна лічым замежнымі, не забываючы іх беларускага паходжання, «Дзірка ў палатне» — даследаванне мастацкіх магчымасцяў трасянкі, «Эклектычная калекцыя» — беларускія пісьменнікі, якія пісалі і працягваюць пісаць на розных мовах, «Памежныя кантрасты» — артыкулы пра падляшскую і палескую гаворкі, «Сармацкі профіль» — творы шматмоўнай беларускай літаратуры XVI–XVIII стагоддзя, «Рамантычны эскіз» — ХІХ стагоддзе, «Габрэйскі фон» — творы ідышамоўнай літаратуры Беларусі і пра Беларусь, «Усходняя вязь» — колькі словаў пра спадчыну беларускіх татараў.

Таксама ў часопісе змешчаныя пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на замежныя мовы.

Прачытаць, ацаніць ці заканспектаваць новы нумар можна тут.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць