Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС разгледзіць пытанне другога траншу крэдыту Беларусі на паседжанні, якое адбудзецца ў канцы лістапада 2011 года, паведаміў намеснік міністра фінансаў Сяргей Сторчак.
«У канцы лістапада плануецца паседжанне Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, там будзе разглядацца пытанне другога траншу крэдыту Беларусі», — сказаў Сторчак.
Ён нагадаў, што механізм выдачы другога траншу таксама прадугледжвае паседжанне экспертнай рады, на якім ацэньваецца, наколькі выконваюцца ўзгодненыя рашэнні па макраэканамічнай палітыцы Беларусі.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары