Усяго патроху

Нацбанк выпусціў памятныя манеты «Максім Багдановіч. 120 гадоў»

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 кастрычнiка ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты «М. Багдановiч. 120 гадоў»:

срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;

медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у абрамленнi арнаменту, выкарыстанага пры афармленнi зборнiка вершаў «Вянок», уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ i намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай); унiзе — год чаканкi; справа (на срэбнай манеце) — проба сплаву.

Рэверс: злева — рэльефная выява партрэта класiка беларускай лiтаратуры Максiма Багдановiча; справа па крузе ў два радкi надпiсы: М. Багдановiч, 1891–1917 (гады жыцця) i арнаментальны матыў з васiлькоў.

Манеты адчаканены на АТ «Манетны двор Польшчы»: срэбная якасцю «пруф», медна-нiкелевая — «пруф-лайк». Тыраж срэбнай i медна-нiкелевай манет — па 2000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць