Фотафакт: У Брэсце вандалы знішчылі алею маладзенькіх ліпаў
Гэта здарылася ў ноч на 6 верасня.
Гэта здарылася ў ноч на 6 верасня.
У Брэсце ў ноч на 6 верасня невядомыя вандалы знішчылі алею трохгадовых ліпаў. Нягоднікі паламалі ўсе дрэўцы на адрэзку вуліцы Савецкай ад перакрыжавання з вуліцай Дзяржынскага ў накірунку праспекта Машэрава. Па словах начальніка ўчастка па азеляненні «Брэстзелянбуд» Лідзіі Барташ, дрэўцы доўга не прыжываліся, хварэлі, іх у літаральным сэнсе выгадавалі спецыялісты арганізацыі.
За справу ўзялася аператыўна-следчая група Аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста.
Каментары