Здарэнні11

Венесуэльскага дыпламата затрымалі п'яным за рулём

У Мінску падчас кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення затрыманы другі сакратар пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.

За лета гэта ўжо другі выпадак затрымання замежнага дыпламата за рулём. 2 ліпеня ў Мінску быў затрыманы п’яным за рулём Аўдзі Q7 аташэ пасольства Рэспублікі Італія ў Беларусі Маўрыцыа Крачатэлі. Нягледзячы на відавочныя прыкметы, дыпламат ад медыцынскага агляду адмовіўся, што па беларускіх законах прыраўноўваецца да кіравання транспартным сродкам у п’яным выглядзе. Менавіта таму ў дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Цікава, што МУС не мае права выдаваць інфармацыю пра такія інцыдэнты без ведама Міністэрства замежных справаў, да кампетэнцыі якога і адносяцца разгляды з нашкодзіўшымі дыпламатамі. Адразу пасля публікацыі пра італьянскага аташэ МЗС Беларусі зладзіў глабальнае разбіральніцтва з ГУУС Мінгарвыканкама з нагоды таго, хто і чаму выдаў сакрэтную інфармацыю. На шчасце ГУУС, інфармацыя пайшла па неафіцыйных каналах, і сталічнай міліцыі ўдалося выйсці адносна сухой з дыпламатычнага скандалу.

Здавалася б, інцыдэнт з італьянскім дыпламатам павінен быў паслужыць перасцярогай усім астатнім супрацоўнікам дыпламатычных місій, якія працуюць у Беларусі. Але не прайшло і месяца, як у Мінску здарыўся чарговы такі ж скандал.

Гэтым разам інцыдэнт адбыўся з другім сакратаром пасольства Венесуэлы, загадчыкам консульскага аддзела Ціні Дзі Ларэнца Луіджы Джавані. Паводле дадзеных ДАІ, аўтамабіль «Фольксваген-Пасат» з дыпламатычнымі нумарамі быў спынены супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі 28 ліпеня ў 4 гадзіны раніцы, бо па вонкавых прыкметах за рулём машыны сядзеў нецвярозы чалавек.

Калі інспектары спынілі аўтамабіль, то высветлілі, што за рулём — другі сакратар пасольства Венесуэлы, прычым было відавочна, што ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Ад медыцынскага агляду дыпламат адмовіўся, таму ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол па ўсё тым жа артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — 18.16. Згодна з ім, да адказнасці прыцягваецца кіроўца, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення або які адмовіўся ад медыцынскага агляду.

Зрэшты, дыпламат у любым выпадку не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дадзенае правапарушэнне. Менавіта таму пасля складання пратакола ён быў адпушчаны, а інфармацыя пра інцыдэнт накіраваная ў МЗС Беларусі, якое ўжо па сваёй лініі правядзе разбіральніцтва.

Цікава, што ў чэрвені Ціні Дзі Ларэнца Луіджы Джавані паспяхова абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Паліталогія» і атрымаў ступень магістра палітычных навук у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ён падаваў вялікія надзеі і вось так гучна, непрыгожа сеў у лужыну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе26

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў3

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек1

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2026»1

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе26

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць