Грамадства11

Лукашэнка ўзнагародзіў Ледніка і Пракопава як дзеячоў культуры

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2006 года.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра, рашэннем кіраўніка дзяржавы прысуджаны 14 спецыяльных прэмій дзеячам культуры, мастацкім калектывам, музеям і бібліятэкам за значныя дасягненні ў творчай, культурна‑асветнай, навуковай, педагагічнай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне.

Спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджаны ў наступных намінацыях:

  • радыё і тэлебачанне: аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізайных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе рэдактара другой катэгорыі аддзела рэпарцёраў Юрыя Ледніка, намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Мартыненкі, палітычнага аглядальніка аддзела палітычных аглядальнікаў Юрыя Пракопава, рэжысёра тэлебачання другой катэгорыі аддзела рэпарцёраў Аляксандра Шурмялёва ‑ за стварэнне дакументальнага серыяла «Беларусь. Погляд звонку»;
  • архітэктура і рэстаўрацыя: галоўнаму архітэктару праектаў ААТ «Інстытут комплекснага праектавання аб’ектаў будаўніцтва» (г.Брэст), члену Беларускага саюза архітэктараў Валерыю Кескевічу ‑ за унікальнае праектнае рашэнне універсальнага спартыўнага комплексу гульнявых відаў спорту «Вікторыя» ў Брэсце;
  • народная творчасць: народнаму ансамблю «Ялінка» гарадскога Дома культуры «Колас» г.Ельска Гомельскай вобласці ‑ за вялікую работу па захаванню народных мастацкіх традыцый і канцэртнаму абслугоўванню сельскага насельніцтва;
  • харэаграфічнае мастацтва: групе сучаснай харэаграфіі «ТАД» Гродзенскай абласной філармоніі ‑ за яркі творчы эксперымент, падрыхтоўку новых тэатральна‑харэаграфічных праграм;
  • эстраднае і цыркавое мастацтва: творчаму калектыву Беларускага дзяржаўнага цырка ў складзе Сяргея Бандарчука, Вячаслава Яўхіменкі, Сяргея Загорскага, Настассі Туманавай ‑ за падрыхтоўку і ўвасабленне новых нумароў у праграме «Майстры цырка ‑ за Беларусь!», актыўную гастрольную дзейнасць і папулярызацыю беларускага цыркавога мастацтва;
  • музейная справа: калектыву Кобрынскага ваенна‑гістарычнага музея імя Суворава ‑ за значны ўклад у развіццё музейнай справы, стварэнне гістарычных, мастацкіх і этнаграфічных выставак;
  • бібліятэчная справа: калектыву Крычаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ‑ за высокія дасягненні ў развіцці бібліятэчнай справы, стварэнне інфармацыйна‑ідэалагічнага цэнтра па абслугоўванню насельніцтва;
  • аматарская мастацкая творчасць: заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь «Крупіцкія музыкі» Крупіцкага цэнтра культуры ‑ за вялікі ўклад у прапаганду народнай творчасці Беларусі за мяжой, актыўную канцэртна‑гастрольную дзейнасць;
  • выхаванне творчай моладзі: заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю танца «Зубраня» (Палац культуры МАЗ) ‑ за плённую работу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, актыўны ўдзел у рэспубліканскіх культурных акцыях.
  • музычнае мастацтва: Акадэмічнаму ансамблю песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Цэнтральнага Дома афіцэраў ‑ за актыўную канцэртную дзейнасць і вялікую работу па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва;
  • тэатральнае мастацтва: вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку ‑ за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, яркія сцэнічныя вобразы, створаныя ў прэм’ерных спектаклях тэатральнага сезона 2005/2006 года;
  • выяўленчае мастацтва: члену Беларускага саюза мастакоў Васілю Касцючэнку ‑ за значны ўклад у развіццё і прапаганду беларускага выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць;
  • кінавідэамастацтва: аўтарскаму калектыву ў складзе кінарэжысёра РУП «Беларускі віцэацэнтр» Ігара Бышнёва, кінааператара РУП «Беларускі відэацэнтр» Паўла Зубрыцкага ‑ за стварэнне навукова‑папулярнага відэасерыяла «Чарнобыльскія джунглі. 20 гадоў без чалавека»;
  • мастацкая літаратура: рэдактару аддзела культуры выдавецкага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Гаспадыня ‑ сямейны часопіс», члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціне Паліканінай ‑ за паэтычнае ўвасабленне тэмы духоўнасці і мацярынства ў кнізе «Жывое зерне»;

Прысуджэнне спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ‑ яшчэ адзін крок з боку дзяржавы па падтрымцы нацыянальнай культуры, адзначылі ў прэс‑службе беларускага лідэра.‑

Фота photo.bymedia.net: Ігар Леднік робіць рэпартаж з «афіцыйнай» акцыі пратэсту ля польскай амбасады улетку 2005.

Каментары1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць