Культура2020

БелТА: Каложы вернуць «гістарычнае аблічча»

Царкву плануюць рэканструяваць, каб вярнуць ёй той выгляд, які яна мела ў ХІІ стагоддзі.

Беларускія навукоўцы сумесна з архітэктарамі плануюць аднавіць гістарычнае аблічча аднаго з самых вядомых айчынных помнікаў архітэктуры — Барысаглебскай (Каложскай) царквы, размешчанай у Гродне,

паведаміў загадчык аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мядзведзеў.

Царкву плануюць рэканструяваць, каб вярнуць ёй той выгляд, які яна мела ў ХІІ стагоддзі.

Летам археолагі пачнуць раскопкі вакол царквы, каб больш дэталёва вывучыць культурныя слаі прылеглай да яе тэрыторыі. Тут могуць быць знойдзены рэшткі старажытных пабудоў, якія дапамогуць вучоным вывучыць гісторыю гэтага архітэктурнага помніка.

«Археалагічныя даследаванні праводзіліся тут даўно, — расказаў Аляксандр Мядзведзеў. — Царква не раз закідалася, часткова абвальвалася, перабудоўвалася, культурныя слаі нарасталі, менавіта таму тут неабходны дадатковыя і больш глыбокія раскопкі, якія мы і хочам правесці».

Чакаецца, што раскопкі каля царквы будуць выконвацца ў некалькі этапаў.

«Гэта абумоўлена тым, што Барысаглебская царква — дзеючы храм, нашы даследаванні не павінны моцна перашкаджаць яго распарадку», — дадаў суразмоўца.

На аснове археалагічных даследаванняў вучоныя вызначаць, якім першапачаткова быў фундамент царквы, аддзелка сцен і падлогі. «Усё гэта дасць магчымасць у будучым аднавіць царкву больш набліжана да першапачатковага выгляду», — падкрэсліў Аляксандр Мядзведзеў. Акрамя археолагаў у раскопках прымуць удзел таксама студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

***

Барысаглебская царква, заснаваная ў другой палавіне ХІІ стагоддзя, з’яўляецца помнікам старажытнай беларускай архітэктуры, дзе спалучаны рысы готыкі і рэнесансу. Галоўнай архітэктурнай асаблівасцю царквы стала выкарыстанне ў кладцы сцен шліфаваных каляровых валуноў уперамежку са старажытнай цэглай, а таксама ўпрыгажэнне сцен фігурнымі керамічнымі пліткамі, якія ствараюць выявы крыжоў і розных геаметрычных фігур. Храм лічыцца адзіным захаваным будынкам, які адносіцца спецыялістамі да гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ стагоддзя, аналагаў якой няма ў гісторыі ўсходніх славян

Каментары20

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў4

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць