На маладзечанскай масласырбазе аміяк атруціў людзей
Чатыры работнікі маладзечанскай масласырбазы 21 мая дастаўленыя ў бальніцу з атручэннем аміякам. Уцечка аміяку на халадзільнай устаноўцы маладзечанскай масласырбазы здарылася 21 мая каля 10 гадзіны раніцы.
Намеснік пракурора Маладзечанскага раёна Дзяніс Іваноўскі расказаў:
— Трубу халадзільнай устаноўкі нечакана прарвала падчас яе мантажу. Аміяк выйшаў на паветра. Супрацоўнікі гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях не далі небяспечнаму рэчыву распаўсюдзіцца. З атручэннем у бальніцу дастаўленыя чатыры работнікі прадпрыемства.
Пракуратура праводзіць праверку па факце здарэння.
Каментары