Грамадства9797

Лукашэнка назваў кіраўніка Еўракамісіі казлом і абвінаваціў кіраўніцтва Украіны ў «вашывасці»

«Што тычыцца такіх казлоў, як Барозу і іншых… Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і ўладкавалі ў Еўракамісію».

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задаць пытанне кіраўніцтву Украіны з нагоды свайго няўдзелу ў чарнобыльскіх мерапрыемствах разам з прэзідэнтамі Украіны і Расіі.

«Задайце гэтае пытанне Януковічу: чаму беларускі прэзідэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах. Гэта вы ў іх спытайце. На жаль, вашывасці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны», — заявіў А. Лукашэнка журналістам у аўторак.

А. Лукашэнка ўчора наведаў Лунінец, а сёння — Нараўлянскі раён.

Лукашэнка таксама назваў нягоднікамі тых, хто нібыта спрабуе ўвесці эканамічныя санкцыі супраць рэспублікі, назваўшы дадзеныя спробы марнымі. «Проста нягоднікі. Таму я не жадаю казаць аб усякіх Барозу, іншых казлах, быках і іншых», — заявіў А. Лукашэнка журналістам у аўторак. Яго словы цытуе агенцтва «Інтэрфакс».

Як вядома,

эканамічных санкцый супраць Беларусі Еўрасаюз не ўводзіў. У той жа час ЕС папярэдзіў, што ў выпадку новых рэпрэсій супраць насельніцтва Беларусі, у прыватнасці, зняволення арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, могуць быць уведзеныя новыя меры супраць лукашэнкаўцаў. Сёння кіраўніцтва Еўрасаюза праводзіць палітыку ігнаравання Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў.
У прыватнасці, старшыня Еўракамісіі заявіў кіраўніцтву Украіны, што ўмовай ягонага ўдзелу ў чарнобыльскім саміце будзе адсутнасць Лукашэнкі. ЕС лічыць непрымальнай і варожай для ЕС унутраную і замежную палітыку Лукашэнкі.

«Што тычыцца такіх казлоў, як Барозу і іншых… Ну, хто такі Барозу? Быў нейкі Барозу ў Партугаліі, але выгналі яго і ўладкавалі ў Еўракамісію. Я менш за ўсё гляджу, што дзе хто ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў. Іх там тысячы», — заявіў А. Лукашэнка.

«Хіба можна супраць краіны, якая больш за ўсё пацярпела ад чужой расхлябанасці [Чарнобыльскай аварыі] весці гаворку аб тым, каб увесці нейкія санкцыі? — рытарычна пытаўся Аляксандр Лукашэнка. — Нам дапамагаць трэба, — і дадаў. — Той, хто ўтварыў гэта, павінен быў бы дапамагаць нам».

«Але казлы — яны і ёсць казлы, — працягваў А. Лукашэнка. — Што сёння пра іх казаць? Мы для іх [Захаду] — канкурэнты. Мы — ідэалагічныя праціўнікі. Мы — людзі, якія прапаведуюць іншы лад жыцця». І яшчэ: «Мы для іх небяспечныя. І справа не ў нейкай дыктатуры і дэмакратыі». «Нам не патрэбна такая іх дэмакратыя», — падсумаваў ён.

Каментары97

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць